Асобы года па версіі «НН» і развянчанне міфа пра Вітушку — выйшаў свежы нумар газеты
Апошні ў 2016 годзе нумар «Нашай Нівы» паступіў у кіёскі.

«Наша Ніва» прызнала чалавекам года Кацярыну Сінюк — стваральніцу інтэрнет-партала Imenamag, на якім збіраюць грошы для людзей у патрэбе, інвалідаў, дзяцей-сірот. Настасся Роўда пагутарыла з гэтай незвычайнай дзяўчынай.
Гістарычная тэма нумара — постаць Міхала Вітушкі. Гэтай тэме прысвечаныя пяць старонак газеты, артыкулы Антона Рудака і Алеся Пашкевіча.
Таксама ў нумары: гістарычны нарыс Ніны Стужынскай пра савецкі канцлагер у цэнтры Мінска, Аляксандра Гелагаева пра авіяносец «Адмірал Кузняцоў» як люстэрка расійскай магутнасці, апавяданне Святланы Курс «Іра, першае каханне, каляндар на 2017 год, успаміны Алены Брава пра свой побыт на Кубе.
* * *
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.
Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!
-
Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары