Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць
Чыноўнік патлумачыў, як плануюць палепшыць якасць мабільнага інтэрнэту.

Да канца 2026 года ёмістасць сеткі мабільнага інтэрнэту павялічаць на 30 %. Пра гэта на СТБ заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач. Гэта дазволіць палепшыць хуткасць інтэрнэту.
«Для гэтага мы, на прыкладзе з Расійскай Федэрацыяй, вызвалілі частку дыяпазонаў частот ад лічбавага тэлебачання, аддалі сотавым аператарам. Дзесьці абсталяванне спецкарыстальнікаў, якія працуюць, напрыклад, з самалётамі, таксама перавялі ў іншыя дыяпазоны частот.
Мы вылучаем дадатковыя частоты. Так, гэта пэўны час, так, неабходна праводзіць частотнае планаванне з пэўнымі службамі, якія таксама ў блізкіх дыяпазонах частот працуюць», — патлумачыў чыноўнік.
На мінулы год было патрабаванне да мабільных аператараў — забяспечыць пакрыццё трас класа М інтэрнэтам належнай якасці.
«Адзін з нашых аператараў, на жаль, па заключэнні Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі, не выканаў гэтыя патрабаванні. Матэрыялы былі перададзены ў суд, гэта ў нас першы прэцэдэнт. Штраф быў пакуль, напэўна, для буйнога аператара невялікі, усяго 100 базавых велічыняў (4500 рублёў. — НН). Вызначаны тэрмін для ліквідацыі прычын — да канца бягучага года», — расказаў Павел Ткач.
Калі аператар не справіцца, будзе паўторны суд.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары