Афіша22

Распачаты продаж квіткоў на «канцэрт па заяўках» ад Вольскага

7 сакавіка а 19:00 у «Beer&Wine bar» выступіць Лявон Вольскі ў дуэце з бас-гітарыстам Алесем-Францішкам Мышкевічам. Гэта будзе заключны канцэрт з серыі «Зімовай акустыкі».

Канцэрт, яшчэ не пачаўшыся, стаў сапраўднай інтрыгай для ўсіх цікаўных. Бо ў гэты раз складальнікам сэт-ліста можа стаць кожны. Да таго ж, апроч гітары, Лявон абяцаў «выпадкова прыхапіць» з сабой клавішы, а значыць, колькасць варыянтаў песень павялічваецца.

Таму, калі вы жадаеце пачуць нешта нязвыклае і адмысловае, карыстайцеся прапановай арганізатараў і абірайце тры любыя кампазіцыі, ад «Мроі» да «Псіхасаматыкі», і ўпісвайце іх у форму па гэтай спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 4 сакавіка. Пасля выступоўцы разгледзяць поўны спіс пажаданняў і абяруць кампазіцыі, якія змогуць выканаць у акустычных умовах бара.

Продаж квіткоў пачынаецца сёння, 1 сакавіка, а 12 гадзіне дня. Калі жадаеце патрапіць на канцэрт, раім паспяшацца: арганізатары кажуць, што на мінулы выступ квіткі «разляцеліся» цягам 30-ці хвілін.

Набыць квіткі можна тут.

Кошт на танцпляц — 22 руб., столік — 25 руб.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 661-14-32.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

Былы расійскі прадпрымальнік змяняе правілы гульні ў еўрапейскім пераўзбраенні2

На арбіце Зямлі сапраўдны сметнік: амаль кожны другі аб’ект у космасе ўжо ператварыўся ў смецце6

Былы дырэктар аэрадрома «Орша» знайшоўся ў набліжанага да Лукашэнкі бізнэсмена1

Каб Ахмадзінежад перахапіў уладу ў Іране, Ізраіль і ЗША знішчылі ахоўнікаў, якія трымалі яго пад хатнім арыштам2

Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць