Грамадства2828

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію

Злучаныя Штаты Амерыкі падштурхоўваюць Украіну скасаваць абмежаванні на імпарт калійных угнаенняў з Беларусі і заклікалі гэтую краіну паўплываць на еўрапейскіх саюзнікаў, каб яны зрабілі тое ж самае, паведамляе Bloomberg.

Фота: LookBy.Media

Вашынгтон аргументаваў сваю просьбу тым, што скасаванне санкцый на імпарт ключавога пажыўнага рэчыва для глебы можа дапамагчы Беларусі дыстанцыявацца ад Расіі і адчыніць дзверы для паляпшэння адносін з Мінскам.

ЗША і Еўрапейскі саюз увялі шырокамаштабныя санкцыі супраць Беларусі пасля таго, як Мінск пачаў жорсткія рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Абмежаванні ўзмацнілі пасля таго, як улады Беларусі падтрымалі агрэсію Расіі 24 лютага 2022 года, дазволіўшы выкарыстанне беларускай вайсковай інфраструктуры і паветранай прасторы для ўварвання расійскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.

У снежні 2025 года ЗША змякчылі санкцыі супраць трох беларускіх калійных кампаній пасля вызвалення Мінскам 250 палітвязняў у межах дамоўленасцяў з ЗША. Еўрапейскія санкцыі дзейнічаюць да лютага 2027 года і могуць быць працягнуты, нагадвае Радыё Свабода.

Каментары28

  • Ага, держи карман шире
    20.05.2026
    Сейчас, разбежались, сразу после сдачи Донбаса, то есть никогда.
  • Ёсік
    20.05.2026
    "Вашынгтон аргументаваў сваю просьбу тым, што скасаванне санкцый на імпарт ключавога пажыўнага рэчыва для глебы можа дапамагчы Беларусі дыстанцыявацца ад Расіі і адчыніць дзверы для паляпшэння адносін з Мінскам." Ну калі толькі свой флот падгоніце да берагоў Беларусі ды тысяч 150-200 сваіх жаўнераў тутака разьмесьціце. Пуцін хутчэй ЯЗ, калі яна на тэрыторыі Беларусі ё, дыстанцыйна ўзарве -" Дык не даставайся ты нікаму".
  • Ха
    20.05.2026
    Броўдзі жа ўжо загадзя на днях адказаў недалёкім трампістам

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць