Паводле паведамленняў профільных тэлеграм-каналаў, у Мінску прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners, якая працуе ў сферы партнёрскіх праграм для анлайн-казіно. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма, піша Reform.news.

У паведамленнях профільных каналаў сцвярджаецца, што раніцай ператрус адбыўся як мінімум у адным з офісаў кампаніі. Паводле неафіцыйных звестак, частку супрацоўнікаў затрымлівалі, а тэхніку вывезлі. Пазней большасць затрыманых нібыта адпусцілі.
Супрацоўнікі Royal Partners, якія працуюць дыстанцыйна, выходзяць на сувязь, але не каментуюць сітуацыю — магчыма, з-за дамоўленасцяў аб неразгалошванні. Прычыны правядзення ператрусаў пакуль невядомыя, афіцыйныя органы нічога не паведамлялі.
Таксама няма яснасці, як гэта паўплывае на працу кампаніі і выплаты ў межах партнёрскіх праграм. У неафіцыйных крыніцах з’яўляюцца толькі здагадкі, што могуць быць уведзеныя пэўныя абмежаванні.
Royal Partners — гэта кампанія з сферы iGaming, якая займаецца партнёрскімі праграмамі і прасоўваннем анлайн-казіно. Яна працуе з 2017 года і звязаная з міжнародным рынкам, хоць мае актыўную прысутнасць у Беларусі.
Каментары