Свет44

Суд у Літве адхіліў скаргу шпіёна Данелюса на тое, што яго не мяняюць на вязняў з Беларусі

Літоўскі суд адхіліў скаргу асуджанага за шпіянаж на карысць Беларусі Мантаса Данелюса, які прасіў арганізаваць ягоны абмен на грамадзян Літвы, што знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

У маі мінулага году Данелюс звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з просьбай ініцыяваць ягоны абмен на грамадзян Літвы, зняволеных у Беларусі. Канцылярыя прэзідэнта на гэта адказала толькі, што азнаёмілася са зваротамі Данелюса.

У сваёй скарзе Данелюс патрабаваў адмяніць адказ канцылярыі прэзідэнта Літвы і выплаціць яму 100 тысяч еўра кампенсацыі маральнай шкоды. Суд, аднак, палічыў, што ліст канцылярыі быў толькі інфармацыйным і не меў юрыдычных наступстваў, таму яго нельга адмяняць.

Акрамя таго, суд адзначыў, што ні прэзідэнцкая канцылярыя, ні адміністрацыйныя суды не маюць паўнамоцтваў ініцыяваць абмен асуджанымі — гэта можа вырашаць толькі прэзідэнт у рамках сваіх паўнамоцтваў.

У выніку ўсе патрабаванні Данелюса былі адхіленыя.

Данелюс быў звычайным інфарматарам, які з ліпеня 2022 года па люты 2023 года абслугоўваў інтарэсы беларускай прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай, цесна звязанай са спецслужбамі.

Карыстаючыся даверам беларускай дыяспары ў Вільні, ён уціраўся ў шэрагі апазіцыйных арганізацый, збіраў звесткі пра іх фінансаванне, праекты і асабістыя даныя актывістаў, чым ствараў прамую пагрозу для людзей, якія ўцяклі ад тэрору. Ягонай самай цынічнай аперацыяй стала сустрэча з былым добраахвотнікам палка імя Кастуся Каліноўскага: Данелюс пераканаў байца, што дзейнічае ў інтарэсах пасольства ЗША, таемна запісаў размову і адправіў яе ў Мінск. У маі 2025 года Апеляцыйны суд Літвы паставіў кропку ў ягонай справе, зацвердзіўшы прысуд у выглядзе дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

  • .
    21.05.2026
    Абмен шпіёнамі або палітвязнямі ніяк не рэгулюецца міжнародным і нацыянальным правам, таму немагчыма прымусіць дзяржаву, што яна нешта парушае, бо "не абменьвае".

    І гэта насамрэч не вельмі добра, бо пры наяўнасці нейкіх міжнародных пагадненняў, стандартаў можна было б патрабаваць мінімальнага ўзроўню, як абмен толькі з усімі сваімі дакументамі, памілаванне або зняцце адказнасці перад вызваленнем і г.д.
    Па ваеннапалонных, дыпламатах існуе прававая база.
  • Вы всерьез рассчитываете
    21.05.2026
    ., что пры наяўнасці такіх міжнародных пагадненняў Лукашенко тут же бросится их подписывать?
    И где же тогда будет его удовлетворённость от результатов собственной изощренной мстительности?
  • .
    21.05.2026
    Ясна, што недамоваздольны і помслівы будзе круціць у любых умовах.
    Але хаця была б агульная прававая база, на якую маглі спасылацца амерыканцы пры перамовах.
    Тыпа "ідзём па гэтай працэдуры". А не як зараз, ітэрацыямі з выпраўленнямі: спачатку дакументы не даў, пасля не даў выбару застацца, пасля яшчэ што.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць