Грамадства55

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі

Яшчэ як мінімум траіх чалавек асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за ўдзел у абрадзе «Гуканне вясны» ў Гомелі па абвінавачанні ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, піша «Флагшток».

Абрад праходзіў 21 сакавіка, а тэрмін прыцягнення да адказнасці паводле КаАП — два месяцы з дня здзяйснення правапарушэння. Таму міліцыянты змаглі на законных падставах пакараць за ўдзел у абрадзе яшчэ некалькіх чалавек.

Нагадаем, раней як мінімум адзін удзельнік «Гукання вясны» атрымаў 15 сутак арышту, пяць чалавек — максімальныя штрафы ў 100 базавых велічынь, гэта 4 500 рублёў (больш за 1,5 тыс. долараў). Яшчэ адзін чалавек, якога палічылі арганізатарам, — штраф у 150 базавых велічынь, гэта 6 750 рублёў (амаль 2,3 тыс. долараў).

Сярод тых, каго аштрафавалі, паводле звестак «Флагштока», быў і ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Шыпкоў. Яго не сталі звальняць — дагэтуль ён значыцца ўчастковым у базе МУС.

Рэстаран «Спадчына», дзе праводзілі абрад, працягвае працу — ён быў зачынены некаторы час, але затым зноў адкрыўся. Праўда, мерапрыемстваў на тэму беларускай культуры і кухні тут больш не анансуюць.

Каментары5

  • %
    20.05.2026
    Каб правялі сьвята балалайкі і какошніка ў валенках і ватоўках, то нічога не было бы
  • А
    20.05.2026
    Ім вясны ня трэба, ім зімы б паболей,
    Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі...
  • Злачынны, здрадлівы ўрад
    20.05.2026
    Арыштоўваюць беларусаў у Беларусі проста бо яны беларусы й робяць па-беларуску. Этнацыд працягваецца пры Лукашэнку.

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

У Люксембургу эксгумавалі прах колішняга кіраўніка АУН, яго перапахаваюць ва Украіне7

У ЗША мужчына загінуў у метро пасля таго, як яго зацягнула ў эскалатар. Больш за 20 хвілін яму ніхто не дапамагаў6

Адзін з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў свініны пайшоў у банкруцтва2

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны5

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна8

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць