Грамадства11

Былы дырэктар аэрадрома «Орша» знайшоўся ў набліжанага да Лукашэнкі бізнэсмена

Бізнэсмен Сяргей Цяцерын арганізаваў прытулак для карупцыянераў — ён збірае звольненых чыноўнікаў у сваіх праектах пад Александрыяй, заўважыў канал «Віцебск, я гуляю».

Набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмен Сяргей Цяцерын працягвае працаўладкоўваць былых кіраўнікоў і чыноўнікаў, якія страцілі пасады праз крымінальныя справы.

«Віцьбічы» апублікавалі матэрыял, дзе расказалі, што былы дырэктар аэрадрома «Орша» Мікалай Чарвінскі цяпер працуе намеснікам кіраўніка СФГ «Старт ТС», якое належыць набліжанаму да Лукашэнкі Сяргею Цяцерыну.

Восенню 2025 года стала вядома, што Чарвінскі стаў фігурантам крымінальнай справы: яго вінавацілі ў выкарыстанні падначаленых на ўласным лецішчы. Неўзабаве ён быў звольнены. І вось ён цяпер знайшоўся ў добрым месцы.

Цяцерын ужо не ўпершыню дае прытулак кіраўнікам з карупцыйным шлейфам. У яго рэзідэнцыі пад Копыссю паспелі трапіць былы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэй Канстанцінаў і былы дырэктар Глыбоцкага МКК Сяргей Сарагавец.

Былы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэй Канстанцінаў працуе ў тым жа «Старт ТС» памочнікам кіраўніка. Ён вылецеў з дзяржслужбы і трапіў пад крымінальны пераслед па карупцыйным артыкуле. У 2023 годзе Канстанцінава судзілі паводле карупцыйнага артыкула — яму далі 4 гады ўмоўна. Пры гэтым санкцыя гэтага артыкула звычайна прадугледжвае і забарону займаць кіраўнічыя пасады.

Яшчэ адзін экс-кіраўнік з крымінальным шлейфам — былы дырэктар Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната Сяргей Сарагавец, узначаліў праекты Цяцерына ў пасёлку Копысь, які афіцыйна лічыцца радзімай Лукашэнкі.

Раней Сарагавец выклікаўся ў суд па справе аб прычыненні шкоды прадпрыемству, піша тэлеграм-канал. Цяпер ён кіруе зарэгістраванай ім кампаніяй «Мілккоп старт», якая спачатку аднавіла працу мясцовага сыраробнага завода, а нядаўна адкрыла пякарню.

Каментары1

  • Ёсік
    20.05.2026
    Спроба пазатыкаць ірты на будучыню, невядома, што нас ды іх усіх чакае наперадзе, мо прыйдзецца ім сябе бараніць ад вялікага тэрміну, таму ўсялякі кампрамат на лукашэнку ды яго зграю спатрэбіцца. А цяцерын як тая падушка пар ушкам - я цябе выратаваў, маўчы, нам лукашэнка ўсё даў. "Не нам, а вам", - казаў герой Віцына ў кіно.

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць