Ежа2424

«Аліварыя» прэзентавала новы гатунак у гонар графа Чапскага ФОТА І ВІДЭА

23 сакавіка «Аліварыя» прэзентавала спецыяльную лінейку еўрапейскага піва — Karol Jan. Варыць гатунак пачалі на гэтым тыдні ў бровары, пабудаваным легендарным мэрам Мінска — Каралем Янам Чапскім.

Такім чынам кампанія вырашыла аддаць належнае аднаму са сваіх заснавальнікаў. «Караль Ян Чапскі вядомы тым, што пры ім Мінск стаў прасунутым еўрапейскім горадам з тэлефонам, трамваем, электрастанцыяй, броварам, — кажа генеральны дырэктар піваварнай кампаніі «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў. — Мінчукі цяпер шмат падарожнічаюць і шмат чаго каштавалі. Нашы півавары, натхніўшыся справамі вялікага кіраўніка горада, які імкнуўся прыўносіць лепшае з Еўропы дадому, зварылі два першыя гатункі Karol Jan: светлае піва ў бельгійскім стылі Blonde і традыцыйнае нямецкае цёмнае піва «Dunkel».

Karol Jan Blonde — гэта светлае піва ў бельгійскім стылі, мяккае і шчыльнае. Валодае светла-залацістым колерам. Цела высакашчыльнае і круглявае, са шчыльнай высокай пенай. Смак піва сухі і насычаны. Пераважаюць соладавы і кветкава-фруктовы водары.

Karol Jan Dunkel — цёмнае традыцыйнае нямецкае піва з насычаным соладавым смакам і ледзь прыкметнай горыччу. Валодае светла-каштанавым колерам. У смаку гэтага піва прысутнічаюць водары падсмажанага хлеба з маслам, карамелі і інжыру.

Ад сёння новыя гатункі ўжо можна знайсці на паліцах у крамах. Для першай партыі зварылі каля 150 тысяч літраў піва. Пры гэтым трэба адзначыць, што гатунак мае не сезонны характар: яго можна будзе знайсці заўжды ў краме.

Таксама ў Мінску ўпершыню з'явіўся неафіцыйны дворык Чапскага па адрасе Зыбіцкая, 6. У дворыку мінскага бара «Чапскі бар» з'явілася сімвалічная «зорка» у гонар графа. 

З нагоды прэзентацыі піва мы, разам з кампаніяй «Аліварыя» падрыхтавалі пяць малавядомых фактаў пра Караля Яна Чапскага:

Паглядзелі? А цяпер паспрабуйце прайсці тэст.

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ ПІВА ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ

ТАА «Сетте Студия» УНП 192409356

Каментары24

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць