14-гадовы падлетак атрымаў сур’ёзную траўму падчас працы з сякерай. Няшчасны выпадак адбыўся днём 21 ліпеня, паведамілі ў Следчым камітэце.
Хлопчык разам са сваім аднагодкам дапамагаў мясцовай суседцы-пенсіянерцы біць дровы. У нейкі момант адзін з падлеткаў выпадкова ўдарыў сякерай па руцэ другога, калі той трымаў драўляную калоду для расколу.
У выніку — траўматычная ампутацыя фалангі пальца.
Пацярпелага шпіталізавалі.
Каментары
14 есть?
Это уголовка,нанесение тяжких/менее тяжких.
Пенсионерка пойдет организатором.