ДТЗ адбылося яшчэ 27 кастрычніка. Трохі падрабязней пра здарэнне распавялі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце.
Вядома, што здарэнне адбылося ўвечары. Намеснік начальніка Гродзенскага УУС Уладзімір Сацюк ехаў у даждлівае надвор’е на ўласным аўто. Пад колы машыны трапіла жанчына. Як дакладна гэта адбылося — пакуль невядома. Следчыя кажуць, што Сацюк быў цвярозы.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў шпіталі. Пацярпелай каля 50 гадоў. Стан стабільны.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва, распачата крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне ПДР, якое па неасцярожнасці прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Максімальнае пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі, але ў Следчым камітэце адзначылі, што абвінавачванне Сацюку не прад’яўлена. Ён не затрыманы — працягвае працаваць на сваёй пасадзе.
Уладзіміру Сацюк 44 гады, ён нарадзіўся ў Брэсце. Скончыў БДУІР, Акадэмію МУС і Акадэмію кіравання. Служыў у міліцыі ў Мінску, з 2009 года — намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары