Афіша22

Куды звадзіць дзетак на навагодняе свята па-беларуску — топ падзей у Мінску

Новы год не за гарамі, а, як вядома, больш за ўсё гэта свята любяць дзеці. Афішамі з прапановамі правесці зімовыя канікулы разам з Дзедам Марозам і Снягуркай на спектаклях ды балях абвешаны ўвесь горад, але беларускамоўных сярод іх няшмат. Мы пашукалі і сабралі іх разам у адным месцы.

Для самых маленькіх

Беларуска-нямецкія Каляды

Музей Максіма Багдановіча прапаноўвае забіць двух зайцаў адразу: пазнаёміцца з традыцыямі і беларускага святкавання Калядак, і нямецкага. Акрамя традыцыйных хэнд-мэйд майстар-класаў, падчас якіх вас навучаць упрыгожваць пернікі і калядныя цацкі, абяцаюць батлейку і выступ ансамбля народнай песні «Гаманіна». Да імпрэзы трэба падрыхтаваць Дзеду Марозу верш і згатаваць што-небудзь салодкае — самым таленавітым і шчырым гасцям ён шчодра аддзячыць.

  • Калі: 15 снежня а 17.30
  • Дзе: Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 13)
  • Узрост: 0+
  • Кошт: па папярэдняй рэгістрацыі

Казка «Як Кікімара Снягуркаю была»

Ад 20 снежня па 2 студзеня ў Тэатры юнага гледача дзецям будзе дазволена тое, што звычайна не дазваляюць тут дарослым: танчыць, гучна крычаць і нават есці. Усё гэта ў межах навагодняй казкі «Як Кікімара Снягуркаю была». Акрамя агучанай Кікімары, забаўляць дзетак будуць лясун Лёха і Дзед Мароз.

  • Калі: 20 снежня — 2 студзеня
  • Дзе: Тэатр юнага гледача, вул. Энгельса, 26
  • Узрост: 0+
  • Кошт: 5—8 рублёў

Казка «Як літара Ў уратавала Каляды»

Літара Ў — адна з галоўных адметнасцяў, упрыгожанне беларускай мовы. Таму не дзіва, што ў гонар яе называюць кавярні, ставяць ёй помнікі і вось цяпер прысвячаюць казку, якую можна будзе паглядзець 30 снежня і 4 студзеня. Казка пра тое, як аднойчы літара ўратавала Каляды. Схадзіце дазнайцеся, як у яе гэта атрымалася, і пасля добра аддзячце за тое, што не згубілі гэтае цудоўнае свята продкаў.

  • Калі: 30 снежня і 4 студзеня
  • Дзе: Моладзевы тэатр эстрады, Маскоўская, 18а
  • Узрост: 0+
  • Кошт: 9.5 — 17 рублёў

Паказ «Прыгоды на Калядкі»

Перад Новым годам, вядома, нас чакаюць не менш разухабістыя Калядкі. Калі вашаму дзіцяці пакуль рана хадзіць па хатах у вобразах казы ці мядзведзя, можаце паглядзець, як гэта робяць іншыя. Студыя традыцыйных беларускіх святаў «Ланцужок» пакажа «Прыгоды на Калядкі». Абяцаюць не толькі расказаць, куды і адкуль ідуць калядоўшчыкі, але і пачаставаць смачнымі пернікамі і традыцыйнай куццёй.

  • Калі: 25 снежня і 14 студзеня
  • Дзе: культурная прастора «Мёд», Талбухіна, 4
  • Узрост: 4+
  • Кошт: дарослы — 5 рублёў, дзіцячы — 12 рублёў

Для школьнікаў

Квэсты і майстар-класы «Да Коласа на Новы год»

Ужо з 11 снежня музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму з майстар-класамі па вырабе паштовак і календароў, квэстамі і лялечнымі паказамі. Выдатная магчымасць прадэманстраваць дзецям, што музеі — гэта зусім не сумна. Асабліва інтрыгуе анансаваная гульня-спаборніцтва на найлепшы кароткаметражны ролік «Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год у ХХІ стагоддзі». А сапраўды, як?

  • Калі: 11 снежня — 5 студзеня
  • Дзе: Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5
  • Узрост: 6+
  • Кошт: 1—2 рублі

Экскурсіі «На Каляды ў музей»

Свае Калядкі будуць святкавацца і ў Раўбічах у Музеі беларускага народнага мастацтва. З калядоўшчыкамі, нацыянальнымі спевамі і танцамі — усё як мае быць (хто не ўмее танчыць, таго навучаць). А яшчэ прадэманструюць майстэрства саломапляцення, таму дамоў вы дакладна вернецеся не з пустымі рукамі, а як мінімум з уласнай цацкай-анёлам.

  • Калі: 23 снежня і 6 студзеня
  • Дзе: Раўбічы, Музей беларускага народнага мастацтва
  • Узрост: індывідуальна
  • Кошт: 16 рублёў

Канцэрт «Зімовыя святкі»

Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» вядомы канцэртнымі нумарамі са спевамі палешукоў. Цымбалы, гармонік, барабан і розныя старадаўнія інструменты ў спалучэнні з народнымі спевамі і танцамі — моцная энергетыка. Праўда, перад тым, як весці на канікулах у філармонію дзіця, вызначце дакладна, ці здольнае яно спакойна прасядзець як мінімум гадзіну.

  • Калі: 30 снежня ў 19.00
  • Дзе: Белдзяржфілармонія, пр-т Незалежнасці, 50
  • Узрост: 12+
  • Кошт: 12—17 рублёў

Дарэчы, асобнай праграмай у філармоніі аб’яўлены снежны бал, які можна будзе наведаць у любы дзень з 24 снежня па 7 студзеня (і нават на самы Новы год).

Калі вы ведаеце яшчэ пра нейкія навагоднія падзеі для дзетак на беларускай мове, асабліва ў іншых гарадах Беларусі, — пішыце ў каментарах!

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць