Музыка77

25 маладых беларускіх музыкантаў, за якімі будучыня АЎДЫЯ

Абвешчаны лонг-ліст конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай-5», які праводзяць партал TuzinFM разам з фондам «Вяртаньне». «Мы ў захапленьні ад сёлетніх канкурсантаў!», — канстатуе прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

На першым этапе конкурсу журы «Засьпявай» прынялі і адслухалі заявы ад канкурсантаў. Сёлета музыкам ад 16 да 30 гадоў прапанавалася пакласьці на музыку верш аднаго зь ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У журы ўвайшлі сьпявачка і кампазытарка Натальля Куніцкая (Mustelide), музыка Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz, Volski), сьпявачка і пэдагог Ірэна Катвіцкая (Akana, Kazalpin, Warsoba), саўндпрадусар Андрэй Акатаў (Belsat Music Live), музыка і выкладчык Алег Хаменка («Палац»), а таксама арганізатары конкурсу — кіраўнік парталу TuzinFM Сяргей Будкін і кіраўнік фонду «Вяртаньне» Павал Бераговіч.

У выніку з 28 заяваў у лонг-ліст конкурсу «Засьпявай-5» трапілі 25 выканаўцаў. Цяпер іх чакае жывое праслухоўваньне журы, па выніку якога будуць адабраныя 3 фіналісты, зь якімі будзе праведзеная індывідуальная праца. Яны дадуць канцэрты пры падтрымцы вядомых выканаўцаў і прэзэнтуюць студыйныя вэрсіі сваіх конкурсных песень. Па выніку будзе абраны пераможца, які атрымае яшчэ і 1500 BYN на рэалізацыю сваіх творчых задумаў. Усе, хто падаў заявы на «Засьпявай-5», атрымаюць магчымасьць паўдзельнічаць у трохдзённай адукацыйнай сэсіі.

У межах адукацыйнай сэсіі цягам трох дзён у сьнежні пройдуць лекцыі, майстар-клясы і практычныя заняткі. Ірэна Катвіцкая правядзе трэнінгі па вакальнай тэхніцы, Андрэй Акатаў распавядзе пра тонкасьці студыйнае працы, дызайнэрка Наста Шастак пра візуальную канцэпцыю выканаўцы, Аляксандар Чарнуха пра супрацу са СМІ, Алег Хаменка — пра маркетынгавыя тэхналёгіі ў музыцы, кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Дзьмітры Літвіновіч пра тое, як прадаваць сваю музыку. Таксама пройдуць адмыслова распрацаваныя для гэтай сэсіі лекцыі «Сучасная беларуская паэзія ў кантэксьце сусьветнай» (чытае Андрэй Хадановіч) і «Сучасная беларуская музыка ў кантэксьце сусьветнай» (Віктар Сямашка). Лекцыі прызначаюцца толькі для канкурсантаў, але калі імі зацікавяцца іншыя, то можна пакінуць сваю заяўку на мэйле 12tuzin@gmail.com. У адказе мы напішам, як можна на яе трапіць.

Такім чынам, лонг-ліст з 25 канкурсантаўПавал Козiч & Цiхан Букраба, Анастасія Казакова, «Лiхтар», Maximalism, Mikita (Мікіта Ігнаценка), Соф’я Астапюк, Roman Voloznev, BarRokka, Ігар Палынскі, Lear (Валерыя Суравіцкая), Absolem Cloud, Ігнат Селюн (L-Tanig), «Район119», Dymna Lotva, Леся Стасевіч, Ксенія Вальшонак, Atesta, Уладзіслаў Лепяшынскі ft. Lear, Vojstrau, Арцём Петрашэвіч і Міхась Ліпскі, Вольга Дзевялтоўская і Алег Кецмур, Раман Найдзёнцаў, Renoir Project, «Холст Драйзера», iLi Family.

«Мы дзякуем усім, хто падаў заявы на конкурс. Сапраўды, заданьне было даволі няпростым, і мы радыя, што канкурсанты не збаяліся, не паленаваліся і добра папрацавалі з сучаснымі паэтычнымі тэкстамі. Па выніку вершы натхнілі музыкаў на стварэньне цікавай ды арыгінальнай музыкі і мы маем вялікую колькасьць патэнцыйных гітоў. Гэтыя заяўкі безумоўна натхняюць і радуюць. Мы ў захапленьні!», — кажа сузаснавальнік і прадусар конкурсу Сяргей Будкін і раіць усім беларускім выканаўцам у незалежнасьці ад узросту зьвяртацца да сучаснай беларускай паэзіі. Старонка са спасылкамі на творчасьць ляўрэатаў прэміі «Дэбют» прызначаная для ўсіх выканаўцаў, якія шукаюць добрыя тэксты.

За навінамі конкурсу можна сачыць на афіцыйных старонках Facebook і УКантакце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць