Музыка99

Рэпер Маргенштэрн змяніў імя і афіцыйна стаў яўрэем

Расійскі рэпер Маргенштэрн афіцыйна стаў яўрэем і змяніў імя — з Алішэра на Ісраэля Егуду Маргенштэрна.

Скрыншот: інстаграм рэпера

Канал «Голас Ізраіля» паведаміў, што спявак прайшоў гіюр. Гэта абрад пераходу неяўрэя ў іўдаізм, які азначае прыняцце яўрэйскай веры і абавязку выконваць запаведзі Торы. Працэдура ўключае шматмесячнае вывучэнне традыцый, праверку равінскім судом і рытуалы: абразанне (для мужчын) і акунанне ў мікву.

Цяпер Маргенштэрн жыве ў Ізраілі (у 2022 годзе ён атрымаў ізраільскае грамадзянства). І нават «прапаведуе» ў інстаграме тое, што даведаўся пра Бога і мараль.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны рэпер асудзіў напад. У Расіі Маргенштэрна прызналі інагентам.

У 2025 годзе Маргенштэрну забаранілі ўезд у Літву на 10 гадоў і не далі правесці канцэрт (бо раней ён усхваляў Пуціна). Але ў 2026‑м суд адмяніў гэту забарону. Суд патлумачыў, што Дэпартамент міграцыі неналежным чынам абапіраўся на інфармацыю, пададзеную Міністэрствам замежных спраў, як на галоўную падставу для ацэнкі пагрозы нацыянальнай бяспецы. Акрамя таго, суддзі палічылі, што некаторыя аргументы базаваліся на меркаваннях, а не на фактычных доказах.

Каментары9

  • Капібара
    08.06.2026
    Добрая навіна.
    Гэта маленькій, можа нават мізэрны крок у добрым накірунку.
    Яго фанаты,пабачылі, што можна не падтрымліваць вайну і што габрэі, гэта у тым лику Ісраэль Егуда Маргенштэрн
  • бабруйчанін
    08.06.2026
    Esculap77
    )))) Ні ўсе падлічыл узгадал ))))
    У гэтага шлюмазэла мінімум 8-10 млн$
    Мазаль тов))))
    А чего вы сразу не сказалі что у Вас двоюродный дедушка Соломон ???
    Ілі как в анекдоте ...так адразу ні узгадалі Что коцік праваслаўны)))
  • Максим Дизайнер
    08.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць