Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка
На канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле нарэшце змаглі прыехаць тыя фанаты, хто не мае шэнгенскай візы. Можа праз гэта там з’явіліся дзівосы, якіх раней не было.
Выступіў самы знакаміты беларускі спявак 6 чэрвеня на стадыёне «Бешыхташ», які змяшчае 40‑42 тысячы гледачоў. І нават такой пляцоўкі не ставала для фанатаў — бо старту продажу квіткоў на сайце ў віртуальнай чарзе чакалі больш за 75 тысяч чалавек.
Традыцыйны варушняк у горадзе пачаўся яшчэ за некалькі дзён: 3 і 4 чэрвеня бясконцыя слэмы ладзілі ў раёне Таксім — былі невялікія сутычкі з паліцыяй і незадаволеныя мясцовыя жыхары, якія абураліся размалёванымі цытатамі з песень Каржа сценамі.
На 5 чэрвеня было забраніравана некалькі двухпавярховых аўтобусаў, якія каталіся па Стамбуле, а прыхільнікі творчасці хлопца з Лунінца крычалі яго песні.
Потым быў абвешчаны збор на паромным прычале Кабаташ. Адтуль у Басфор адначасова выплыла больш за 10 караблёў. Фанаты шалёна штурхаліся на палубах і зноў крычалі песні артыста. На адным з караблёў паспрабавалі забараніць спяваць Каржа — і нават уключылі турэцкі гімн, каб прымусіць замаўчаць. Але ж хіба гэтым можна супакоіць фанатаў беларускага спевака?
Не разгубіліся толькі турэцкія гандляры. Пакуль адны прадавалі палены мерч на вуліцах, іншыя выстаўлялі на вуліцы ля сваіх крам і кафэ калонкі і гучна ўключалі песні Каржа — лавілі фанатаў на жыўца. І гэта сапраўды спрацоўвала.
Рускамоўныя тыктокеры хваліліся, што туркі пыталіся ў іх: ці ўсе прыехаўшыя на канцэрт — расіяне. А тыя не без гонару адказвалі: «Усе рускамоўныя людзі тут».
Самі ж фанаты ставяцца да варушняка не без іроніі: нехта накладвае на відэа натоўпу знакаміты гук з «Галодных гульняў», нехта жартуе з таго, у якіх месцах свайго цела людзі праносяць фаеры на стадыён.
Юліяна Леановіч — былая прапагандыстка «Советской Белоруссии», якая летась звольнілася, каб працаваць экскурсаводкай, — прыехала на стадыён за 3 гадзіны да пачатку канцэрта. Кажа, каб не стаяць 2 гадзіны ў чарзе па ежу. Яна зняла трох мужчын, якія пазавалі перад канцэртам з чырвона-зялёным сцягам.
Юліяна, якая шмат гадоў пісала пра культуру (а пасля 2020 года — пра «правільных» артыстаў ды вядучых), засмучалася толькі, што канцэрт не ў Мінску.

Трэба адзначыць, што раней Корж забараніў сцягі на сваіх канцэртах — напрыклад, у Бухарэсце ахова забірала ў наведвальнікаў украінскія сцягі. На тым самым канцэрце артыст са сцэны забараніў у залі крычаць «Пуцін — х*ло». Дадаў, што дазваляе крычаць толькі сваё імя ці імя кагосьці з яго каманды.
Напачатку канцэрту Корж сказаў: «Сем гробаных гадоў, сціжма спроб, процьма няўдалых спроб, куча вушакоў, процьма страт — і мы ўсе тут».
Пасля канцэрту ў стамбульцаў таксама наўрад ці атрымалася заснуць — фанаты Каржа ладзілі афтапаці.
«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце
На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек
«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа
Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа
Каментары