Ад рэдакцыі4545

Частка кантэнту «Нашай Нівы» стала платнай. Для чаго гэта робіцца і як плаціць?

NN.BY першым сярод беларускіх сайтаў уводзіць paywall.

Ужо ад сёння, адкрываючы на «Нашай Ніве» некаторыя матэрыялы, вы будзеце бачыць пазнаку: «Гэты артыкул платны». Гэтыя артыкулы будуць даступныя толькі сябрам Клуба чытачоў. Тлумачым чаму.

З пераходам у інтэрнэт у медыясферы нашай краіны склалася не зусім здаровая сітуацыя. Большасць папулярных у нас сайтаў фінансуюць дзяржавы (беларуская, але таксама Расія, ЗША ці Польшча). Іншыя фінансуюцца выключна з даходаў ад рэкламы — што вельмі часта азначае залежнасць ад вялікага бізнэсу. І залежнасць ад інтарэсаў дзяржаў, і залежнасць ад інтарэсаў бізнэсу па-нармальнаму павінны ўраўнаважвацца непасрэднай залежнасцю ад «простых людзей», ад грамадзян. Раней, у папяровую эпоху, гэта была залежнасць ад падпісчыкаў, пакупнікоў.

«Наша Ніва» — прыватнае выданне, мы цвёрда захоўваем незалежнасць ад уладаў і роўнааддаленасць ад палітычных сілаў і бізнэс-колаў. У НН вялікая верная аўдыторыя, якая цэніць выданне і падзяляе нашы ідэалы незалежнасці, беларускасці і прававой дзяржавы.

Цяпер сайт NN.by штодня наведвае каля 50 тысяч унікальных карыстальнікаў — гэта найбольшая лічба сярод усіх беларускамоўных рэсурсаў у свеце.

Мы стараемся адпавядаць часу, адгукацца на запыты чытачоў, таму ствараем новыя прадукты: толькі сёлета мы запусцілі глянцавы часопіс «Наша гісторыя», запрацавала беларускамоўная Афіша, стартаваў праект відэагутарак «Ток».

Каб дапамагчы «Нашай Ніве» развівацца і надалей, мы стварылі Клуб чытачоў. Нам важна залежаць найперш ад сваіх чытачоў, гэта зарука сувязі з вамі.

Уступіць у Клуб

Сябры Клуба, аформіўшы падпіску, атрымаюць неабмежаваны доступ да платнага кантэнту, напрыклад, артыкулаў «Нашай гісторыі», архіўных матэрыялаў, і не толькі.

Карыстальнікі ж змогуць купляць разавы доступ да асобных артыкулаў.

Колькі каштуе падпіска?

Доступ да платнага кантэнту каштуе 6 рублёў на месяц. Калі вы падпісваецеся адразу на большы тэрмін, будзе танней — 15 рублёў на квартал, 30 рублёў на паўгода ці 50 рублёў на год.

Калі вам патрэбны доступ толькі да аднаго артыкула, можаце набыць толькі яго. Гэта каштуе 3 рублі.

Альбо вы можаце проста пакласці на свой нашаніўскі рахунак любую суму грошай, каб падтрымаць выданне. Пасля вы зможаце патраціць іх на падпіску ці на дадатковыя паслугі.

Аплаціць падпіску можна праз АРІП альбо наўпрост карткай. Не хвалюйцеся, гэта абсалютна бяспечная аперацыя, як і ў любой інтэрнэт-краме.

Плацяжы прымаюцца і з-за мяжы.

Калі маеце дадатковыя пытанні, задавайце іх у каментарах альбо лістуйце на [email protected]

Уступіць у Клуб

Каментары45

Цяпер чытаюць

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць