Улада2020

Лукашэнка анансаваў новы ўрад

Сяргей Румас займае пасаду прэм'ера з 18 жніўня 2018 года

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з Качанавай, Сергеенкам, Шэйманам і Ордам.

«Мы заўсёды перад рэгістрацыяй кандыдатам дзеючага прэзідэнта абвяшчалі новы склад урада, да выбараў. Гэта было прынцыповае пытанне. Каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. А не тое, што выбары прайшлі, за цябе прагаласавалі, а ты там сваякоў, родных, любімых панапіхаў у гэты ўрад, а гэта галоўны выканаўчы орган… Таму нам трэба падрыхтаваць новы склад урада. Рашыць па форме, як будзе фармавацца новы ўрад да выбараў», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да адпаведных кадравых пытанняў падступаліся яшчэ некаторы час таму, калі Адміністрацыю прэзідэнта ўзначальвала Наталля Качанава.

— Пра гэта казалі, і вельмі многіх міністраў мы прызначылі паўгода таму, і ўбачылі іх у справе. І сёння можам зрабіць выснову, ці могуць яны працаваць у новым ўрадзе або не могуць. Таму настаў час, каб яшчэ раз зірнуць на ўрад, вышэйшых службовых асоб, якія ў нас ёсць, і па іх таксама прымаць рашэнні. Ці мы з імі працуем, або перамяшчаем на новую працу, — адзначыў Лукашэнка.

— Але павінен сказаць, што па вялікім рахунку я не маю прэтэнзій ні да аднаго з гэтых людзей. Але, зразумела, жыццё ідзе, і перамены гэтыя павінны быць. Таму гэтае пытанне, Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка), ваша. Вазьміце ўсю інфармацыю ў Наталлі Іванаўны (Качанавай). Паўгода таму мы дайшлі да кожнага чалавека і прапрацавалі гэтыя пытанні. Дзесьці адбылася замена, а дзесьці мы адклалі вось на гэты перыяд, — даручыў Лукашэнка.

— Ніхто з чальцоў урада не павінен ні крыўдзіцца, ні напружвацца. Я ўпэўнены, што пераважная большасць цяпер дзеючых членаў урада застануцца на сваіх пасадах. Цяпер трэба проста экзамен здаваць. Калі ўсе здадуць — калі ласка. Таму трэба варушыцца, але не мітусіцца, — падкрэсліў ён.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы52

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай4

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы52

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць