Выбары-202088

«Я падвесці мужа проста не магу». Ціханоўская кажа, што сабрала 100 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай сабрала 100 тысяч подпісаў, кажа патэнцыйная кандыдатка на прэзыдэнцкую пасаду. «Фактычна яны ёсьць, але ці пасьпеем мы іх здаць фізычна, бо ўмовы не на нашу карысьць… Але мы вельмі стараемся гэта зрабіць», — сказала Сьвятлана Ціханоўская ў камэнтары «Свабодзе».

Паводле Святланы, на сябраў ініцыятыўнай групы ідзе ціск. «На мяне ціску няма, але эмацыйна і псыхалягічна вельмі цяжка», — дадала яна.

Сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай трапляюць пад адміністрацыйныя арышты, кіраўнік групы — яе муж, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, прызнаны палітвязьнем, цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Нядаўна яго зьмясьцілі ў карцэр «за парушэньне ўнутранага распарадку СІЗА».

Святлана мусіць паехаць па беларускіх гарадах, каб самастойна здаць подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі. «Мне трэба зрабіць гэта (здаць подпісы, — РС) дзеля Сяргея і людзей, якія так шмат працавалі, зьбіралі подпісы ў дождж і сьпёку, якія стаялі ў вялікіх чэргах, каб падпісацца. Я буду старацца, каб паказаць, што мы здолелі гэта зрабіць (сабраць 100 тыс, — РС). Спыніцца зараз было бы здрадай і Сяргею, і людзям, якія паверылі яму, прыйшлі за яго падпісвацца. Тое, што я апынулася на перадавой — гэта проста так атрымалася. Я падвесьці яго проста не магу. Калі каханьне — то да канца», — патлумачыла Сьвятлана Ціханоўская.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць