Вайна33

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі

У расійскім рэгіёне Бурація адна сям’я за кароткі час страціла адразу двух сваіх членаў. Бацька і сын добраахвотна пайшлі ваяваць ва Украіну, і абодва там загінулі, піша ўкраінскі праект «Хачу жыць».

Старэйшы, 42‑гадовы Анатоль Мыльнікаў, быў цяжка паранены ў канцы снежня 2025 года падчас баявых дзеянняў. Яго даставілі ў шпіталь, дзе дактары спрабавалі выратаваць жыццё, але 13 сакавіка мужчына памёр ад атрыманых раненняў.

Ягоны сын, 22‑гадовы Руслан Мыльнікаў, загінуў яшчэ раней — 12 снежня ў Данецкай вобласці. Ён ваяваў больш за год. Бацька ж далучыўся да вайны пазней, падпісаўшы кантракт восенню 2025 года.

Такім чынам, паміж смерцю сына і смяротным раненнем бацькі прайшло ўсяго некалькі тыдняў, і ўсяго за тры месяцы сям’я страціла двух мужчын. У Руслана застаўся маленькі сын, якому каля чатырох гадоў.

Паведамляецца, што абодва пайшлі на вайну добраахвотна. Пасля іх смерці звычайна прадугледжваюцца дзяржаўныя выплаты і сімвалічнае ўшанаванне памяці, напрыклад, у навучальных установах.

Каментары3

  • эх
    20.03.2026
    Зарабілі грошай на свае хаўтуры.
  • Облахастин
    20.03.2026
    Гойданулися...
  • Улад
    21.03.2026
    Не данеслі "рускі мір" да украінцаў.

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць