Улада2828

Дэпутат Савіных: Для масавых пратэстаў у Беларусі няма сацыяльнай асновы

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Telegraf.by

«Сёння мы бачым парадаксальную сітуацыю — канфлікт улады, якая рэальна працуе для патрэб грамадзян краіны, і «рэвалюцыянераў» усіх масцяў, якія змагаюцца за «сваё месца пад сонцам» на шкоду гэтым грамадзянам, але пад лозунгам іх вызвалення.

Пры гэтым трэба адкрыта прызнаць, што ў крытыкаў улады ёсць усяго адна зачэпка — гэта пралікі і слабасці існуючай адміністрацыйнай сістэмы кіравання», — мяркуе Андрэй Савіных

На яго думку, аб гэтым трэба гаварыць, паколькі ў бліжэйшыя гады вырашэнне менавіта гэтай праблемы будзе мець вырашальнае значэнне для будучыні нашай краіны.

«Праблемы ў вертыкалі ўлады ёсць. Гэта і збалансаванае размеркаванне паўнамоцтваў і адказнасці, гэта прэваліраванне ведамасных інтарэсаў над нацыянальнымі, якое ўзнікае ў шэрагу сітуацый, гэта схільнасць да рэгулявання ўсяго і ўся, гэта недастатковае валоданне важнымі кампетэнцыямі, гэта «закрытасць» улады, гэта адставанне структуры і метадаў кіравання ад глабальных тэндэнцый і патрабаванняў бягучай сітуацыі. Як мне ўяўляецца, гэта адбываецца з-за таго, што сістэма кіравання занадта марудлівая і не заўсёды паспявае рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца змены і выклікі», — лічыць дэпутат.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць