Свет66

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам

На пахаванне чакаюць дзясяткі тысяч людзей.

Цела Младзіча ў Сербію прывёз міністр юстыцыі Сербіі Ненад Вуіч

Цела былога камандуючага войскам баснійскіх сербаў Раткі Младзіча, асуджанага на пажыццёвае зняволенне за генацыд і іншыя ваенныя злачынствы, даставілі з Гаагі ў Бялград.

Нягледзячы на прысуд міжнароднага трыбунала, многія сербы па-ранейшаму лічаць яго нацыянальным героем.

Младзіч памёр на мінулым тыдні ў следчым ізалятары ААН у Гаазе ва ўзросце 84 гадоў. Ён адбываў пажыццёвае пакаранне за злачынствы, учыненыя падчас вайны ў Босніі ў 1992—1995 гадах.

Труна, накрытая сербскім сцягам, прыбыла ў Бялград на ўрадавым самалёце. Разам з целам прыляцелі сын і ўнучка Младзіча, а таксама міністр юстыцыі Сербіі Ненад Вуіч, паведамляе Reuters.

У аэрапорце труну перанеслі сербскія вайскоўцы. Яе даставілі ў вайсковы шпіталь, дзе ў выхадныя павінна адбыцца ўскрыццё.

Прыхільнікі Младзіча віталі картэж з яго целам

Развітанне з Младзічам плануюць правесці ў суботу ў будынку сербскай арміі ў цэнтры Бялграда. У панядзелак адбудзецца адпяванне ў царкве ў прыгарадзе сталіцы, пасля чаго яго пахаваюць побач з дачкой.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч заявіў, што на пахаванне могуць прыйсці дзясяткі тысяч людзей. Паводле яго, гарантаваць бяспеку падчас цырымоніі будзе складана.

Адзін з сербскіх міністраў раней анансаваў пахаванне з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Аднак пасля рэзкай рэакцыі еўрапейскіх палітыкаў урад Сербіі гэтага не пацвердзіў.

Еўракамісарка па пытаннях пашырэння Марта Кос заявіла, што «гераізацыя Раткі Младзіча як ваеннага злачынцы супярэчыць фундаментальным еўрапейскім каштоўнасцям». Прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч папярэдзіў, што дзяржаўнае пахаванне Младзіча «зачыніла б для Сербіі дзверы ў Еўрапейскі саюз».

Міжнародны трыбунал ААН прызнаў Младзіча вінаватым у генацыдзе за яго ролю ў разні ў Срэбраніцы ў 1995 годзе. Пасля захопу анклава, які знаходзіўся пад абаронай ААН, сілы баснійскіх сербаў забілі каля васьмі тысяч баснійскіх мусульман — мужчын і хлопчыкаў.

Младзіча таксама асудзілі за 43‑месячную аблогу Сараева, падчас якой загінулі каля 10 тысяч чалавек.

Нягледзячы на гэта, ён застаецца папулярнай фігурай сярод часткі насельніцтва Сербіі і Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны. 

Каментары6

  • Андрусь
    04.09.2026
    А палякі яшчэ на Бандэру бочкі кацяць. Хаця, Бандэра ніякія рэзні не ўчыняў і ніякі трыбунал яго ваенным злачынцам не вызнаваў.
  • балканскі маскаль
    04.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Gorliwy Litwin
    04.09.2026
    Белыя русы ў сэнсе фанатычнай блізкасці да русаў вялікіх - гэта супер сербы.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць