Ежа55

Што горш — цукар ці яго заменнікі?

Напоі без цукру часта падаюцца як больш здаровая альтэрнатыва звычайнай салодкай газіроўцы. Але адны навуковыя даныя звязваюць заменнікі цукру з ракам, дыябетам і сардэчна-сасудзістымі хваробамі, а іншыя паказваюць іх перавагі. Што насамрэч вядома пра падсалоджвальнікі, расказвае Tagesspiegel.

Фота: Leonid Yastremskiy / Vecteezy

Падсалоджвальнікі можна сустрэць у самых розных прадуктах: ад Cola Light і Red Bull да дэсертаў. Рынак гэтых рэчываў расце, а для вытворцаў яны маюць яшчэ адну перавагу: каб зрабіць прадукт аднолькава салодкім, падсалоджвальнікі часта абыходзяцца танней за цукар.

Першапачатковая логіка іх выкарыстання выглядала пераканаўча. Калі замяніць каларыйны цукар амаль некаларыйнай салодкай субстанцыяй, гэта павінна дапамагчы ў барацьбе з лішняй вагой і дыябетам.

Аднак за дзесяцігоддзі масавага выкарыстання падсалоджвальнікаў праблемы нікуды не зніклі. Людзі ўсё яшчэ таўсцеюць, а дыябет становіцца ўсё больш распаўсюджаным.

Супрацьлеглыя вынікі даследаванняў

Якасных доўгатэрміновых эксперыментаў з падсалоджвальнікамі адносна мала. Кароткія даследаванні даюць розныя вынікі: у адных людзі крыху худнеюць, у іншых — не; у адных павышаецца ўзровень цукру ў крыві, у іншых гэтага не адбываецца. Выразнай карысці або непасрэднай шкоды яны не паказалі.

Адно з больш працяглых даследаванняў доўжылася год. У ім удзельнічаў 341 чалавек. Спачатку ўдзельнікі два месяцы прытрымліваліся дыеты, а затым на працягу дзесяці месяцаў атрымлівалі здаровае харчаванне. Адной групе давалі прадукты з падсалоджвальнікамі, другой — з цукрам.

У выніку ўдзельнікі групы з падсалоджвальнікамі важылі ў сярэднім на 1,6 кілаграма менш. Але ёсць істотная дэталь: частка аўтараў мела сувязі з вытворцамі прадуктаў і індустрыяй падсалоджвальнікаў.

Наогул уплыў індустрыі — адна з прычын, праз якія дыскусія настолькі складаная.

Рак праз падсалоджвальнікі?

У 2023 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя параіла здаровым людзям не выкарыстоўваць падсалоджвальнікі як сродак кантролю вагі. СААЗ спасылалася ў тым ліку на даныя, якія дапускаюць магчымыя доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы — павелічэнне вагі, рызыкі дыябету і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Некаторыя навукоўцы таксама выступалі з такімі папярэджаннямі.

Справа даходзіць нават да падазрэнняў, што падсалоджвальнікі могуць спрыяць узнікненню анкалагічных захворванняў. Прынамсі, на гэта паказвае маштабнае назіральнае даследаванне падчас якога навукоўцы амаль восем гадоў сачылі за харчаваннем і здароўем больш як 128 тысяч чалавек. У тых, хто спажываў аспартам і ацэсульфам калію (ацэсульфам-К), часцей фіксаваліся анкалагічныя захворванні.

Высокае спажыванне падсалоджвальнікаў таксама было звязана з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і большай рызыкай дыябету. Асабліва ў даследаванні вылучаліся аспартам, ацэсульфам-К і сукралоза.

Але тут ёсць важнае «але». Людзі, якія карыстаюцца заменнікамі цукру, могуць адрознівацца ад астатніх па мностве параметраў: вазе, фізічнай актыўнасці, курэнні, наяўнасці дыябету і агульным рацыёне. Кожны з гэтых фактараў сам па сабе здольны ўплываць на рызыку раку.

Навукоўцы спрабуюць улічваць такія адрозненні статыстычна. І нават пасля гэтага ў спажыўцоў падсалоджвальнікаў захоўвалася крыху большая частата раку.

Праўда, гэты метад працуе толькі з тымі прыкметамі, якія даследчыкі зафіксавалі. Адрозненні, пра якія ніхто не падумаў або якія цяжка вымераць, застаюцца па-за ўвагай. Таму такія даследаванні паказваюць сувязь, але не даказваюць прычыну.

Агляд навуковых прац 2024 года таксама прыйшоў да высновы, што назапашаныя даныя застаюцца супярэчлівымі. Адны даследаванні знаходзяць сувязь паміж падсалоджвальнікамі і ракам, іншыя — не. Тое самае адбываецца з пытаннямі пра дыябет і тлушчавую хваробу печані.

Можа, справа не ў саміх падсалоджвальніках?

Пытанне пра тое, чаму падсалоджвальнікі ўвогуле могуць мець негатыўны ўплыў, таксама з’яўляецца прадметам вострых дыскусій. Адно з магчымых тлумачэнняў звязана не з непасрэдным уздзеяннем гэтых рэчываў на арганізм, а з тым, як яны ўплываюць на нашы смакавыя звычкі.

Калі чалавек пастаянна есць вельмі салодкую ежу, ён прызвычайваецца да такога смаку і можа яшчэ больш хацець салодкага. На гэтым фоне садавіна і гародніна здаюцца менш прывабнымі. Праўда, як даводзяць эндакрынолагі, эфект мае часовы характар. Пасля адмовы ад падсалоджвальнікаў адчувальнасць смаку аднаўляецца.

Яшчэ адна версія датычыць мікрабіёму кішэчніка. Частка навукоўцаў лічыць, што штучныя падсалоджвальнікі могуць яму шкодзіць. Але і тут адзінага меркавання няма. Так, у адных з даследаванняў навукоўцы, наадварот, заўважылі магчымы станоўчы ўплыў на флору кішэчніка.

Магчыма таксама, што рэч не столькі ў саміх падсалоджвальніках. Яны часта ўваходзяць у склад ультраперапрацаванай ежы — газіроўкі, цукерак, сухіх сняданкаў. А вось негатыўны ўплыў празмернага спажывання такой ежы на здароўе вывучаны значна лепш.

Дык што выбіраць — цукар ці Cola Zero?

Навуковыя даныя пакуль не дазваляюць упэўнена сказаць, што падсалоджвальнікі больш здаровыя за цукар — або наадварот.

Ёсць, праўда, яшчэ адзін аргумент супраць некаторых заменнікаў, які ўжо не звязаны непасрэдна са здароўем чалавека. Сукралоза і ацэсульфам-К дрэнна раскладаюцца ў прыродзе і назапашваюцца ў воднай сістэме. Іх выдаленне з вады складанае і дарагое. Ёсць таксама даныя, што водныя арганізмы могуць быць да гэтых рэчываў больш адчувальныя, чым людзі.

Таму самая надзейная парада, якую сёння дазваляюць даць даследаванні, выглядае не надта сенсацыйна: чым менш салодкага, тым лепш, незалежна ад таго, салодкае яно праз цукар ці яго заменнікі.

Каментары5

  • Рэна
    04.09.2026
    Дрэнна аб'ядноўваць "падсалоджвальнікі" у адну такую вялікую групу. Яны ж вельмі розныя!
    ёсць не толькі сукралоза!
    Сцевія, эрытрыт, алюлоза... І г.д.
    Для некаторых людзей вельмі важна каб не падымаўся сахар крыві - з ІР, діябет цяжарных, тлушчавы гепатоз і гд
    Ну тут 100% сцевія ці эрытрыт будзе лепш за цукар.
  • Чел
    04.09.2026
    Бу-га-га! Как всегда "британские ученые" начинают путать причину и следствие в своих исследованиях. Заметили, что те кто используют подсластители чаше болеют раком, лишним весом, диабетом... И а-а-а-а! Виноваты подсластители! Может не будем ставить телегу впереди лошади? Дело в том, что переходят с сахара на заменители не от хорошей жизни. Здоровые, как правило, над этим вообще не задумываются. А тут попёр лишний вес, прыгает сахар - надо что-то делать. Попробую-ка я Stevia. Естественно, что среди этой группы потенциальных больных будет в разы больше.
  • Скептик
    04.09.2026
    К сожалению, данным разных научных исследований всё меньше веры. Они оплачены грантами и заангажированы либо от производителей сахара , либо от производителей сазарозвменителей.

    Вывод: меньше сладкого и меньше жирного.

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць