Выбары-20203030

На мітынг Ціханоўскай у Глыбокім сабралася больш за 1000 чалавек. Такога ў гісторыі горада яшчэ не было ФОТЫ, ВІДЭА

На сустрэчу са Святланай Ціханоўскай у Глыбокім сабралася больш за 1000 чалавек. Мітынг з кандыдаткай праходзіць на стаянцы перад «Белмаркетам».

Насельніцтва Глыбокага — 17800 чалавек. 

На памяці глыбачан такіх масавых мітынгаў у горадзе не было. Ацаніце па відэа: 

Валанцёры раздаюць усім ахвотным белыя стужкі, тлумачаць, як стаць назіральнікам на выбарах. Звяртае на сябе ўвагу, што шмат для каго мітынг не шараговая падзея ў жыцці — шмат жанчын, апранутых святочна. 

Пакуль жыхары Глыбокага чакаюць выступоўцаў, для іх уключылі выключна беларускія песні. Шмат людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, тыя, у каго іх няма, просяць з імі сфатаграфавацца. 

Чытайце таксама: «Света, Света», — тысячы барысаўцаў кранальна сустрэлі Ціханоўскую ФОТЫ

Хто-ніхто прыйшоў з самаробнымі плакатамі. 

Каманда Святланы Ціханоўскай на месцы была ў 13.40. Пачала свой выступ Святлана словамі, што ёй вельмі балюча стаяць на сцэне адной, бо яе муж у турме, пасля распавяла пра сябе і гісторыю свайго мужа. «Мы аб'ядналіся, каб тры невялікія ракі зліліся ў адну раку народнага (Святлана не можа падабраць патрэбнае слова, з першых шэрагаў падказваюць: «Гневу!») гневу», — тлумачыць рашэнне аб'яднацца са штабам Бабарыкі і Цапкалы. 

Людзей сабралася столькі, што ўсім ахвотным не хапае месца на вылучанай пляцоўцы, людзі вымушаныя стаяць на супрацьлеглым баку дарогі. 

«Вішнёвы фестываль у Глыбокім скарацілі да аднаго дня, бо ў краіне каранавірус, а як праводзіць «Славянскі базар» некалькі дзён — каранавіруса няма», — заўважыла Ціханоўская. 

Вядучы просіць не крычаць крычалак, звязаных з насякомымі, бо «мы не хочам, каб быў хапун, каб кагосьці затрымалі, прынамсі да 9 жніўня». 

На сцэну пасля выступу трыумвірату да вольнага мікрафона паднялася жанчына, яе словы ўспрынялі як правакацыю і сустрэлі свістам, яна са сцэны сышла. Карэспандэнту НН жанчына сказала, што хацела падзяліцца, што яе вельмі радуе, што пенсіі своечасова плацяць. 

На развітанне ўсе прысутныя традыцыйна праспявалі песню «Муры», наперадзе ў каманды сёння Наваполацк (16.30, уваход у гарадскі парк культуры і адпачынку) і Віцебск (19.00, Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі). 

Каментары30

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну25

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай18

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну25

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць