Грамадства55

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню

У Партызанскае РУУС Мінска звярнулася жанчына, якая паведаміла пра крадзеж грошай з кватэры. Праведзенае следства паказала, што тут не абышлося без пэўнай рамантыкі.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што напярэдадні ў жанчыны гасцяваў 42‑гадовы знаёмы з Барысава. Паводле слоў пацярпелай, яна запрасіла сябра ў госці, бо перажывала цяжкі эмацыйны перыяд і хацела выгаварыцца.

Падчас размовы гаспадыня паказвала госцю прадметы інтэр'еру, у тым ліку дэкаратыўную шкатулку, у якой захоўваліся грошы. Мужчына звярнуў на гэта ўвагу.

Раніцай, калі жанчына выйшла ў ванны пакой, ён скарыстаўся момантам і выкраў са шкатулкі 100 даляраў ЗША, пасля чаго паехаў дадому. Па дарозе частку скрадзенай сумы абмяняў у абменным пункце.

Праз некаторы час мужчына прапанаваў мінчанцы сустрэцца на абед у кавярні. Пры гэтым за яго ён расплаціўся менавіта тымі грашыма, якія раней скраў у жанчыны. Астатнія ж грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Цяпер у дачыненні да барысаўца завялі крымінальную справу па факце крадзяжу.

Каментары5

  • І смех і грэх
    22.06.2026
    І рыбку з'есці і косці здаць.
  • Намасце
    22.06.2026
    Мала скраў! Толькі на кавярню ... А каб знайшоў у шкатулцы хаця б тысячу, мог бы і ў Крым звазіць.
  • Сама сабе дапамажы
    22.06.2026
    Хацела выгаварыцца, і ўсю ноч прагаварыла. А паслугі псіхолага зараз дорага каштуюць! $100 - гэта яшчэ замала.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?42

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Эндзі Бёрнэм, якога бачаць на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі6

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?42

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць