Свет

Памёр стогадовы эканаміст, які амаль 20 гадоў узначальваў Федэральную рэзервовую сістэму ЗША

У ЗША ва ўзросце 100 гадоў памёр вядомы эканаміст Алан Грынспен, які з 1987 па 2006 год узначальваў Федэральную рэзервовую сістэму краіны. Пра смерць Грынспена паведаміла ягоная жонка Андрэа Мітчэл. Паводле яе слоў, эканаміст памёр дома ад ускладненняў хваробы Паркінсана.

Фота: J. Scott Applewhite / AP

Алан Грынспен кіраваў амерыканскім цэнтральным банкам амаль два дзесяцігоддзі і працаваў пры чатырох прэзідэнтах ЗША: Рональдзе Рэйгане, Джорджы Бушы — старэйшым, Біле Клінтане і Джорджы Бушы — малодшым. За гэты час ён стаў адной з самых уплывовых фігур у эканамічнай палітыцы краіны.

Нарадзіўся Грынспен у Нью-Ёрку ў 1926 годзе, вывучаў эканоміку і атрымаў навуковую ступень. У маладосці знаходзіўся пад уплывам ідэй пісьменніцы Айн Рэнд, з якой падтрымліваў сяброўскія адносіны на працягу многіх гадоў.

Неўзабаве пасля яго прызначэння кіраўніком Федэральнай рэзервовай сістэмы адбыўся буйны біржавы абвал 1987 года. Грынспен прыняў шэраг экстранных мер для падтрымкі фінансавай сістэмы ЗША, што дапамагло пазбегнуць яшчэ больш сур’ёзных наступстваў.

Асаблівую вядомасць ён атрымаў у 1990‑я гады, калі амерыканская эканоміка перажывала працяглы перыяд росту. За сваю ролю ў кіраванні фінансавай сістэмай краіны яго называлі «рок-зоркай» эканомікі і «маэстра».

Пасля фінансавага крызісу 2008 года дзейнасць Грынспена пачалі крытыкаваць. Частка экспертаў лічыла, што падчас яго кіраўніцтва не былі своечасова заўважаныя праблемы на рынку іпатэчных крэдытаў, якія пазней прывялі да сур’ёзнага крызісу. Сам эканаміст прызнаваў, што маштаб гэтых падзей аказаўся значна большым, чым можна было прадбачыць.

У апошнія гады жыцця Грынспен займаўся кансалтынгам, пісаў кнігі і ўспаміны. Ён заставаўся аўтарытэтным экспертам у сферы эканомікі і адной з самых вядомых асоб амерыканскай фінансавай гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну33

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран1

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?111

Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі1

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час13

Валянцін Стэфановіч: «Там было цяжка, але і тут няпроста». Ліст без адказу да Алега Гулака3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць