Пасэйдон (Poseidon). Застацца ў жывых (Stay Alive).
Патоплены фільм
Пасэйдон (Poseidon).
ЗША, 2006, каляровы, 99 хв.
Жанр: фільм-катастрофа.
Адзнака: 3 (з 10).
Аграмадная акеанская хваля накрывае карабель «Пасэйдон», які перакульваецца дагары нагамі. Купка герояў шукае выйсьця зь небясьпечнае пасткі.
Карціна Вольфгана Пэтэрсана «Пасэйдон», якая паўтарае сюжэт знакамітага катастрофніка 1972 году, ганебна тоне. І ў гэтым няма анічога дзіўнага. За 34 гады сьвет радыкальна зьмяніўся.
Калі ў колішніх «Прыгодах «Пасэйдона» рэй вёў аўтарытарны прапаведнік, то ў фільме Пэтэрсана галоўны вызваляльнік – картачны махляр (Джош Лукас). Калі ў даўняе стужцы меліся канфлікты, то ў «Пасэйдоне» ўсё зводзіцца да млявых сварак дачкі з бацькам (Эмі Росум і Курт Расэл).
Мёртвая карціна.
Графіня з кампутарных гульняў
Застацца ў жывых (Stay Alive).
ЗША, 2006, каляровы, 85 хв.
Жанр: моладзевая жахаўка.
Адзнака: 4,5 (з 10).
Група падлеткаў з Новага Арлеану грае ў крутую кампутарную гульню «Застацца ў жывых». Але пасьля сьмерці ў віртуальнай прасторы героі гінуць у рэальнасьці.
Сюжэт фільму не вылучаецца навізною. Але цымус карціны ў фігуры забойцы. Пазнаёмцеся – графіня Эржэбэт Батары (паміж іншым – сваячка Сьцяпана Батуры!) – крывавая маньячка. Яе несупакоеная душа адрадзілася ў кампутарнай гульні і перасьледуе няшчасных падлеткаў.
Асабліва рэкамэндую карціну зацятым кампутарным гульцам.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары