Свет

СМІ: Навальнага спрабавалі атруціць «Навічком» двойчы

Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага спрабавалі атруціць рэчывам класа «Навічок» другі раз, непасрэдна перад адпраўкай з Омска ў Нямеччыну, сцвярджае газета Sunday Times са спасылкай на ананімныя крыніцы. Пацверджанняў гэтай інфармацыі няма, улады Нямеччыны і Расіі пакуль не каментавалі заяву, затое адрэагавалі омскія чыноўнікі, адзначае ВВС.

«Крыніцы ў спецслужбах Германіі паведамілі сваім брытанскім калегам, што нападнікі здзейснілі яшчэ адну спробу, калі Навальны ляжаў у штучнай коме — перад тым, як яго адправілі медыцынскім рэйсам у Германію», — гаворыцца ў матэрыяле выдання. 

«Гэта было зроблена, каб ён быў мёртвы да прыбыцця ў Берлін», — цытуе газета словы адной з крыніц.

Апытаныя эксперты заявілі Sunday Times, што Навальнага, па ўсім відаць, зноў выратаваў уведзены атрапін.

Галоўны таксіколаг Омскай вобласці і Сібірскай федэральнай акругі РФ Аляксандр Сабаеў назваў артыкул «качкай».

«Ніякіх пытанняў ні з чыйго боку да нас не ўзнікала. Ніхто, акрамя медыцынскіх работнікаў, доступу да яго не меў. Усё гэта выдумка ад пачатку да канца. Не было атручвання, ні першаснага, ні другаснага. Гэта інфармацыйная «качка», усе раскручваецца дзеля нейкіх пэўных мэтаў», — сказаў ён.

Навальнаму стала блага 20 жніўня на борце самалёта, калі ён ляцеў з Томска ў Маскву. Ён страціў прытомнасць, пасля чаго самалёт экстранна прызямліўся ў аэрапорце Омска, і палітыка даставілі ў мясцовую бальніцу хуткай дапамогі №1.

Улады Германіі, куды пазней быў транспартаваны Навальны, прыйшлі да высновы, што ён быў атручаны рэчывам групы «Навічок». Паводле іх звестак, наяўнасць у аналізах палітыка слядоў гэтага нервова-паралітычнага рэчыва пацвердзілі лабараторыі ў Францыі і Швецыі.

Таксама звесткі аб атручэнні пацвердзіла арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).

Расійскі бок настойвае, што ў аналізах, якія бралі ў Навальнага ў Омскай бальніцы, слядоў атрутных рэчываў не было. Крымінальная справа ў Расіі распачатая не была, але да гэтага часу вядзецца даследчая праверка.

Праверыць інцыдэнт у рамках крымінальнай справы немагчыма, бо для гэтага «няма матэрыялаў», сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Радай па правах чалавека.

«Калі чалавек ледзь не памёр, гэта не значыць, што трэба з любой нагоды распачынаць крымінальную справу», — адзначыў Пуцін.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства87

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць