Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі
У кнізе прыводзяцца жартаўлівыя парады, як сябе паводзіць, але ад адваротнага.

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін заклікаў праверыць вядомую дзіцячую кнігу «Шкодныя парады» Грыгорыя Остэра на ўтрыманне «сумнеўных з педагагічнага пункту гледжання ўстановак».
Следчы камітэт паведаміў, што на пасяджэнні абмяркоўвалі дзіцячую літаратуру:
«У якасці негатыўнага прыкладу прыведзены творы Г. Остэра, якія ўтрымліваюць, на думку ўдзельнікаў, сумнеўныя з педагагічнага пункту гледжання ўстаноўкі. У сувязі з гэтым Старшыня СК Расіі даручыў правесці праверку кніг названага аўтара».
У кнізе прыводзяцца жартаўлівыя парады, як сябе паводзіць, але ад адваротнага.
«Никогда не мойте руки,
Шею, уши и лицо.
Это глупое занятье
Не приводит ни к чему.
Вновь испачкаются руки,
Шея, уши и лицо,
Так зачем же тратить силы,
Время попусту терять».
У 2022 годзе Остэр выступіў супраць вайны ва Украіне і з'ехаў у Латвію.
На пасяджэнні СК таксама прапанавалі салдат, якія ваявалі супраць Украіны, прыцягваць да навучання і выхавання дзяцей. Для гэтага хочуць увесці квоты для ветэранаў «СВА» на атрыманне педагагічнай адукацыі.
Каментары