Нерухомасць

Сям'я Надзеі Ермаковай здае катэдж у Драздах за $3500 ФОТА

Упершыню за доўгі час на сайтах агенцтваў нерухомасці з'явілася аб'ява аб тым, што ў працяглую арэнду здаецца катэдж у чыноўніцкай частцы Драздоў. Невялікі дом плошчай 250 квадратных метраў знаходзіцца ў Ізумрудным завулку.

Гаспадары гэтага катэджа — Наталля і Аляксей Чэпікавы. Гэта адпаведна дачка і зяць былой старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай.

Сітуацыя Ермаковай унікальная — яна адзіная з чыноўнікаў, каму ўдалося атрымаць ад дзяржавы адразу два элітныя ўчасткі ў Драздах.

Яе папярэднік на чале Нацбанка Пятро Пракаповіч таксама займеў два дамы, але другі знаходзіцца за «Мінск-Арэнай», а не ў саміх Драздах.

Што ўяўляе з сябе катэдж сям'і Ермаковай? Дом на два паверхі з 7 пакоямі (5 з іх жылых), два ванныя пакоі. У абвестцы пішуць, што жытло ўкамплектаванае мэбляй і тэхнікай, хоць іх на здымках няма. Затое ёсць камін. На дагледжаным участку стаіць свая лазня і гараж на дзве машыны.

Гаспадары дома просяць за яго $3500 на месяц.

Цікава, што некалькі гадоў таму ў СМІ ўжо з'яўлялася інфармацыя пра спробу сям'і Ермаковай здаць катэдж у арэнду. Але тады гучалі нашмат большыя лічбы — $6000 і нават $7500.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць