Як сцвярджаюць даследчыкі, штучны інтэлект дапамог наблізіцца да разумення, што за часткай сусветна вядомых Кумранскіх рукапісаў стаяць два розныя аўтары. Гаворка ідзе пра самы вялікі тэкст з серыі скруткаў — Вялікі скрутак прарока Ісаі.

Навукоўцы з нідэрландскага універсітэта Гронінгена вывучылі скрутак з дапамогай сучаснай тэхналогіі даследавання выяў і штучнага інтэлекту. Яны прааналізавалі напісанне ў рукапісе адной літары з яўрэйскай мовы — алеф. Гэтая літара сустракаецца ў скрутку больш чым пяць тысяч разоў, піша ВВС.
Згодна з працай нідэрландскіх навукоўцаў, ім удалося прааналізаваць сляды старажытнага чарніла на скрутку. Іх размяшчэнне залежыць ад рухаў мышц чалавека і з’яўляецца ўнікальным для кожнага. Гэта і дазволіла дапусціць, што ў Вялікага скрутка прарока Ісаі было два аўтары, а не адзін.
Як лічаць навукоўцы, хутчэй за ўсё два аўтары працавалі над рукапісам у цесным супрацоўніцтве і спрабавалі трымацца аднаго стылю ў напісанні. Тое, што іх почырк падобны, можна патлумачыць тым, што аўтары скрутка прайшлі адно і тое ж навучанне ў школе ці сям’і. Ім настолькі добра ўдавалася капіраваць адно аднаго, што да цяперашняга часу навукоўцы не маглі пабачыць розніцы паміж іх працай.
Кумранскія рукапісы — гэта скруткі, якія прадстаўляюць сабой самую старую версію Бібліі, вядомую на сёння. Першыя з іх былі знойдзены каля 70 гадоў таму бедуінам у пячоры ў мясцовасці Кумран каля Мёртвага мора. Асноўная мова рукапісаў — яўрэйская, але ёсць фрагменты на арамейскай і грэчаскай мовах. Лічыцца, што Кумранскія рукапісы былі складзеныя каля 3 стагоддзя да н.э.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары