Навука і тэхналогіі

Facebook хоча змяніць назву. Магчыма, ужо на наступным тыдні

Кампанія Facebook мае намер змяніць назву, каб асацыявацца не толькі з аднайменнай сацыяльнай сеткай, але з усім «сусветам» («метасусветам») сваіх прадуктаў, паведамляе партал The Verge са спасылкай на крыніцу.

Паводле яго даных, рэбрэндынг, хутчэй за ўсё, будзе пазіцыянаваць сіні лагатып Facebook як толькі адзін з многіх прадуктаў «мацярынскай» кампаніі, якая таксама валодае WhatsApp, Instagram, Oculus і іншымі прадуктамі.

Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг плануе аб'явіць аб змене назвы на штогадовай канферэнцыі, якая пройдзе 28 кастрычніка, аднак гэта можа здарыцца і раней.

У ліпені, выступаючы на ​​падкасце The Verge, Цукерберг заяўляў, што ў наступныя пяць гадоў кампанія мае намер змяніцца ў вачах карыстальнікаў. На наступным этапе дзейнасці нашай кампаніі мы пойдзем ад бачання яе [карыстальнікамі] «кампаніяй сацыяльнай сеткі» і прыйдзем да бачання «кампаніі-метасусвету». І, зразумела, уся праца, якую мы выконваем у рамках дадаткаў, якія людзі выкарыстоўваюць сёння, наўпрост спрыяе стварэнню гэтага бачання з пункту гледжання стварэння супольнасці», — тлумачыў ён.

Па даных The Verge, новая назва можа быць неяк звязана з Horizon — новым дадаткам Facebook для працы ў віртуальных офісах.

У самой кампаніі пакуль ніяк не каментавалі звесткі аб магчымай змене назвы.

Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць