Сёння Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі новы дапрацаваны праект Канстытуцыі Беларусі — адбылася сустрэча з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Асноўнага закона.

«Думаю, што нам спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, а потым, як і было абяцана, мы вынесем варыянт на канстытуцыйную камісію», - адзначыў Лукашэнка.
У далейшым адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта асноўнага закона, і канчатковы варыянт Канстытуцыі будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум, піша БелТА.
Раней паведамлялася, што рэферэндум пройдзе ў лютым 2022 года.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары