Мінабароны Беларусі адказала на словы Польшчы аб міграцыйным крызісе
Прэтэнзіі польскага боку аб датычнасці беларускіх ваенных да міграцыйнага крызісу пракаментавала Міністэрства абароны.
Паведамляецца, што 8 лістапада ў 17.00 па мінскім часе па ініцыятыве польскага боку ў Варшаве адбылася сустрэча аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі Аляксея Бортніка з прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы па пытанні аб «парушэннях польскай мяжы беларускімі вайскоўцамі і іх датычнасці да міграцыйнага крызісу».
Мінабароны Беларусі падкрэслівае, што якіх-небудзь доказаў прадстаўлена не было.
Таксама Мінабароны зазначае, што размяшчэнне 10 тысяч польскіх вайскоўцаў ля польска-беларускай мяжы з'яўляецца істотнай ваеннай дзейнасцю і парушэннем двухбаковых дадатковых дамоўленасцяў аб рэгіянальных мерах даверу і бяспекі. Адзначаецца, што такімі дамоўленасцямі прадугледжваецца паведамленне і запрашэнне назіральнікаў за ваеннай дзейнасцю, у якой бяруць удзел 6 тысяч і больш вайскоўцаў.
Да цяперашняга моманту Мінск не атрымаў ад польскага боку ні паведамлення, ні запрашэння назіральнікаў.
Таксама паведамляецца, што афіцыйны Мінск прапанаваў правесці двухбаковую сустрэчу для абмеркавання гэтай заклапочанасці з абодвух бакоў. Аднак да гэтага часу адказ не быў атрыманы.
Сітуацыя на мяжы. Што вядома на ранак 9 лістапада
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары