Здароўе

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?

Быць менеджарам сярэдняга звяна ніколі не было лёгка. Але сёння яны сутыкаюцца з праблемамі, якіх раней не было, і ў выніку выгараюць хутчэй, чым іх папярэднікі. Што з гэтым рабіць, высвятляла BBC.

Фота з Pixabay.com

Калі малады супрацоўнік атрымлівае павышэнне ў кампаніі, часцей за ўсё яго робяць менеджарам сярэдняга звяна. У яго вырастае заробак, але малады супрацоўнік не адразу разумее, што насамрэч ён узяў на сябе. 15% такіх менеджараў у ЗША неўзабаве пачынаюць пакутаваць на дэпрэсію.

Заганнае кола, у якое трапляюць пасля павышэння

Калі каманда не спраўляецца з задачамі, пастаўленымі кіраўніцтвам, малады менеджар, хутчэй за ўсё, паспрабуе ўзяць на сябе частку працы каманды. Яму будзе прасцей перапрацаваць, чым падарваць сваю рэпутацыю як добрага менеджара. У выніку, спрабуючы папярэдзіць выгаранне каманды, ён выгарае сам — пра яго стан ў кампаніі не клапоціцца ніхто. Далей пачынаецца заганнае кола — замораны менеджар не здольны клапаціцца пра каманду як след. І выгараюць усе.

Да таго ж, маладым людзям часта няпроста перадаваць уніз загады кіраўніцва, якія будуць злаваць ці засмучаць каманду. І наадварот — адчытвацца перад кіраўніцтвам пра няўдачы каманды. Гэта і называецца «абцугамі» сярэдняга менеджменту, кажа Джэйкаб Хірш, дацэнт кафедры арганізацыйных паводзінаў і кіравання Універсітэта Таронта.

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што сённяшнія менеджары сярэдняга звяна — а гэта звычайна маладыя супрацоўнікі, якія ідуць на першае павышэнне, бо ім часцей за ўсё ад 25 да 40 год — міленіялы. А міленіялы ў прынцыпе больш схільныя да выгарання на працы, чым людзі іншых пакаленняў. Даследчыкі бачаць некалькі прычын для гэтага.

Што не так з міленіяламі?

Па-першае, міленіялы раслі ў культуры, якая ўслаўляла празмерную працу. Толькі той заслугоўвае кар’ернага поспеху, хто ўклаў найбольш сіл і энергіі ў сваю працу — гэтая думка вісела ў паветры ў нулявыя. Больш таго, калі моладзь пачынала працаваць, здарыўся эканамічны крызіс 2008 года — і ўсім стала нашмат цяжэй атрымаць павышэнне ці павялічыць свой заробак.

Папярэдняе пакаленне помніла і іншыя часы. А міленіялы ўспрынялі такі парадак рэчаў не як выключэнне з правілаў, а як правіла.

І нават перажыўшы той крызіс, працягваюць вымотваць сябе на працы.

У гэтыя ж нулявыя праца пачала даганяць людзей у любы час дня і ночы, дома, на адпачынку ці ў кавярнях — бо ўсе пачалі карыстацца смартфонамі. Межы асабістага і працоўнага жыцця сцёрліся.

Яшчэ адна прычына, чаму міленіялам цяжэй працуецца, звязаная з сямейнымі раскладамі. Падкошаная крызісам, моладзь на Захадзе ўзяла за норму жыць разам з бацькамі. У выніку, калі яны ствараюць свае сем’і, яны мусяць клапаціцца і пра малых дзяцей і ўжо пра сваіх бацькоў, разрываючыся на два бакі.

У амерыканцаў гэтае пакаленне называецца «пакаленнем сэндвіча», то бок заціснутым з абодвух бакоў.

Да таго ж, на нас усіх навалілася пандэмія і дабіла міленіялаў дарэшты — колькасць выпадкаў знясіленасці і дэмаралізацыі вырасла ў разы.

Што рабіць?

Бізнэс-коўч Шылпа Панчмація з Лондана раіць найперш сур’ёзна абмежаваць працоўны час да ўласна працоўнага часу. А для гэтага варта змяніць працоўную культуру ў кампаніі — так бы мовіць, трансляваць з усіх бакоў думку пра тое, што непрыгожа і някрута перапрацоўваць і заставацца на працы да сямі вечара.

Па-другое, яна рэкамендуе змяніць наладкі ў сферы мэт і задач.

Варта арыентаваць людзей не на выкананне задання, а на прадуктыўнае выкананне задання. Як і дзе яно адбываецца — не так істотна.

Джэйкаб Хірш падкрэслівае, што, каб знізіць стрэс сярэдняга менеджара, дастаткова развесці дзве яго ролі ў часе і прасторы. Калі менеджар адчытваецца перад кіраўніцтвам і тут жа выслухоўвае скаргі ад падначаленых — ён у разы больш стрэсуе. Гэта можа падацца не відавочным крокам, але спецыялісту варта развесці гэтыя сустрэчы па часе, і адпачыць паміж імі — і ягоны ўзровень стрэсу сур’ёзна знізіцца. Усім цяжка сумяшчаць дзве ролі.

Ну і нарэшце, варта прызнаць, што кіраваць людзьмі — гэта не для ўсіх. І лепш прыняць гэта адразу, не даводзячы сябе да знясілення і дэпрэсіі на пасадзе, якая вам не падыходзіць.

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Што лепш: шпацыр ці паход? Адказ не такі відавочны

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць