Літаратура

Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі

Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па абсалютна надуманаму абвінавачванню ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч знаходзяцца за кратамі. У сваіх лістах Андрэй не толькі разважае пра літаратуру, гісторыю ды філасофію, але і дасылае ўласныя вершы для свайго малога сына.

Цераз лес ідзе цягнік —
зайцы едуць на пікнік!
Праваднік у іх — бабёр,
а варона — кантралёр.
Цягнічок «ту-ту!» спявае,
машыніст яго спыняе,
бо ля кожнае нары
іх надчэкваюць сябры.
Дзве лісіцы-правадніцы
раздаюць звяратам піцу,
хамякі, мядзведзь і сойкі
паразвязвалі ссабойкі.
Хай сабе ідзе цягнік —
пачынаецца пікнік!

ВОЖЫК І ДЗІКААБРАЗ

Пазнаёміліся раз
вожык і дзікаабраз.
Селі разам адпачыць —
і іголкі палічыць.
На баку — сто дваццаць восем
і ніводнае на носе,
дваццаць пяць яшчэ — за вухам
(на адну з іх села муха).
На спіне — сто дзве іголкі —
а ўсіх разам будзе колькі?..
На сямнаццатым дзясятку
пачалі лічыць спачатку.
Раз — іголка, два — калючка, —
прыдаліся б ліст і ручка!
Як сем соцень налічылі,
ў небе зоры ўжо свяцілі…
Плюсавалі, памнажалі,
вочкі церлі, пазяхалі…
Засаплі спіной да спінкі
пад калючаю ялінкай.

***

Гэтыя вершы настолькі спадабаліся камандзе беларускамоўнага YouTube-канала «Бэйбус», што аўтары вырашылі запісаць аўдыякнігу вершаў нашаніўца. Неабходная сума ўжо сабраная, але збор вырашылі не закрываць. Усе жадаючыя могуць ахвяраваць грошы для выдання папяровай кнігі з вершамі Андрэя Скурко.

***

Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць