Грамадства

«ЭпіВакКарона» неэфектыўная супраць кавіду і нават шкодная. А ёй прышчапляўся Макей

«Медуза» прааналізавала вынікі прымянення расійскай вакцыны ад кавіду «ЭпіВакКарона», а таксама іншых расійскіх вакцын на аснове звестак аб захворвальнасці ў Маскве летам 2021 года. Гэтыя вынікі пацвярджаюць тое, пра што многія ўжо здагадваліся, але ніхто не мог статыстычна даказаць, піша выданне: «ЭпіВакКарона» неэфектыўная.

Фота: ТАСС

Больш за тое, яна можа быць шкодная, бо дае прышчэпленым ілжывае адчуванне абароны і тым самым стымулюе вялікую захворвальнасць.

Так, паводле «Медузы», унутраныя звесткі аб захворванні дэпартамента здароўя Масквы пацвярджаюць наяўнасць ахоўнай эфектыўнасці ў «Спутніка V», прычым супраць больш цяжкага цячэння яна павышаецца.

А вось па выніках прымянення «ЭпіВакКароны», якую распрацаваў новасібірскі цэнтр «Вектар», у гэтай вакцыны ў Маскве не выявілася якой-небудзь эфектыўнасці наогул.

Прычым сярэднія значэнні эфектыўнасці сыходзяць у мінус для ўсіх узроставых груп: -16% для групы 18-50 і яшчэ ніжэй для старэйшых груп. Магчыма, гэта звязана з цалкам зразумелым і чаканым змяненнем паводзін людзей пасля прышчэпкі: яны пачынаюць весці больш актыўны лад жыцця, разлічваючы на абарону, якой няма.

Даследаванні ў Санкт-Пецярбургу таксама паказалі, што эфектыўнасці няма.

Разам з тым, падкрэслівае выданне, «ЭпіВакКарона» чамусьці працягвае выпускацца і прымяняцца ў Расіі ў 2022 годзе, таму Мінздароўя краіны павінна адклікаць яе рэгістрацыю як прэпарату без даказанай эфектыўнасці, а таксама апублікаваць вынікі экспертызы, паводле даных якой ён быў зарэгістраваны.

А распрацоўшчык «ЭпіВакКароны» — цэнтр «Вектар» — павінен апублікаваць даныя клінічнага даследавання III фазы, якое вядзецца з пачатку 2021 года і аб выніках якога да гэтага часу нічога не вядома.

У лістападзе 2021 года паведамлялася, што «ЭпіВакКаронай» прашчапіўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

«Так, я зрабіў прышчэпку расійскай вакцынай, якая была ў наяўнасці, — «ЭпіВакКаронай», — казаў тады міністр у інтэрв'ю РІА «Навіны».

Паводле яго слоў, пасля гэтага ўдалося пабываць у многіх краінах, і «калі здаеш ПЛР-тэсты, атрымліваеш адмоўны вынік». «Значыць, вакцына дзейнічае, і дзейнічае эфектыўна», — дзяліўся назіраннямі кіраўнік МЗС Беларусі.

НАН: Беларуская вакцына ад кавіду выпрацоўвае антыцелы не горш за сусветныя аналагі. Але ёсць нюанс

У Беларусі зноў пачала расці колькасць новых выпадкаў кавіду. А што ў суседзяў? ГРАФІКІ

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Трамп пракаментаваў падзенне фондавага рынку з-за ўвядзення пошлін4

Еўрапейскі ўніверсітэт залічыў першага студэнта — штучны інтэлект

Мора на майскія: дзе адпачыць і колькі будзе каштаваць2

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы8

На Ліманскім напрамку ва Украіне абвастраецца сітуацыя1

Журналісты высветлілі, як рэдактара Atlantic дадалі ў чат аб ударах па Емене. Яго зблыталі з чыноўнікам Трампа2

«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь44

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць