У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by
Дамен reform.news унесены ў рэестр забароненых сайтаў па рашэнні Генпракуратуры Расіі 27-31-2022 / Ид4184-22 ад 30 сакавіка 2022 года. Цяпер пры спробе зайсці на сайт з Расіі карыстальнік трапляе на пустую старонку з папярэджаннем аб абмежаванні.

Што менавіта не спадабалася Генпракуратуры РФ, рэдакцыі сайта невядома. Ніякіх апавяшчэнняў з расійскага боку яна не атрымлівала.
26 сакавіка 2022 года Раскамнагляд запатрабаваў выдаліць відэа «расейскія войскі разбамбілі дзіцячую лякарню і радзільню ў Марыупалі» з акаўнта reform.by на Youtube. Але рэдакцыя праігнаравала гэта патрабаванне. Пры гэтым кампанія Youtube паведаміла рэдакцыі Reform.by аб магчымым блакаванні кантэнту на іх пляцоўцы, калі відэа не будзе выдаленае.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары