Свет

«Мы ж не «маскалі», пры чым тут мы?» У Маскве студэнтка «дыскрэдытавала расійскую армію» на марыйскай мове

Увечары 21 красавіка ў Маскве затрымалі студэнтку Аляксандру Кібатаву. Паліцэйскія даставілі яе ў аддзел з-за адзіночнага пікета: дзяўчына выйшла на Стары Арбат з плакатам на марыйскай мове: «Мыланна согыш огеш кӱл» — «Нам не патрэбна вайна». Дзяўчына расказала рэсурсу «Idel.Реалии», навошта правяла гэтую акцыю і чаму вырашыла напісаць плакат менавіта па-марыйску.

За антываенную акцыю на Кібатаву склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 20.3 КаАП РФ за «публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Узброеных сілаў». Гэтае правапарушэнне караецца штрафам на суму ад 30 да 50 тысяч рублёў. Суд па яе справе пройдзе 25 красавіка.

Аляксандра Кібатава родам з вёскі Красны Бор у Агрызскім раёне Татарстана, дзе жывуць татары, рускія і марыйцы. У Маскву яна пераехала, каб вывучаць класічную філалогію ў Вышэйшай школе эканомікі. А чаму правяла гэтую акцыю і вырашыла напісаць плакат менавіта на марыйскай мове?

«Прычын вельмі шмат. Вядома, першасным было жаданне выказаць нязгоду. Рыторыка прапаганды будуецца на тым, каб адстаяць ідэю рускага свету, але што значыць быць рускім або рускай? Расіян можна прыраўноўваць да рускіх?

Я нарадзілася ў марыйскай сям'і, для маіх бацькоў, асабліва для бацькі, вельмі важная нацыянальная ідэнтычнасць. Гэты светапогляд увабрала ў сябе і я. 

Калі бацька з глыбокай крыўдай у голасе «тлумачыў» мне, што ўкраінцы не лічаць рускіх за людзей, абзываюць «маскалямі» і іншае, я змагла адказаць толькі: «Але мы ж не «маскалі», пры чым тут мы?»

Вядома, этнічнасць уладкаваная значна складаней, чым цэтлікі «руская», «татарын», «башкіры». Руская культура — гэта таксама важная частка мяне, гэта тое, чым мы ўсе ў Расіі дыхаем. Але мне было важна сказаць, што такую рускасць я не падтрымліваю», — расказвае студэнтка.

Кібатава бачыць паралелі ў стаўленні расійскіх уладаў да ўкраінцаў і карэнных народаў Расіі:

«Мне зусім незразумела, чаму я павінна абараняць прынцып, паводле якога зусім гэтак жа сама ўціскаюць правы майго народа.

Я б хацела, каб улада зрабіла ласку скіраваць свой позірк не на ўяўныя праблемы рускіх у чужой краіне, а на сапраўдныя праблемы народаў Расіі. І позірк такі, які б не спапяляў, а лячыў.

Але калі мая мова зводзіцца выключна да бытавога ўзроўню — гэта мая асабістая катастрофа, і пікет быў адной з магчымасцяў рассунуць межы бытавання мовы.

Я думаю, што для культур, падобных да маёй, крытычна важна знаходзіцца ў сферы палітычнага — інакш яны згасаюць».

Са слоў Кібатавай, паліцыянты спачатку сказалі, што ў іх не атрымалася перакласці тэкст плаката. Адзін з іх выказаў здагадку, што ў ім утрымліваецца памылка, але пазней супрацоўнікі паліцыі разабраліся з перакладам.

На самай справе фраза на плакаце напісаная карэктна, толькі слова «вайна» замест літаратурнага марыйскага «сар» перададзенае дыялектным «согыш» — запазычаннем з татарскай мовы, характэрным для марыйцаў Татарстана.

Затрыманне Кібатавай — не першы выпадак пераследу расійскіх грамадзян за антываенныя пратэсты на родных мовах. Раней у Ніжнім Тагіле склалі пратакол на мастачку Алісу Гаршэніну. Яна зладзіла адзіночны пікет у рамках акцыі «Жанчыны ў чорным», выйшаўшы на вуліцу з кветкай, на якой былі замацаваныя стужкі з антываеннымі лозунгамі на чувашскай і татарскай мовах. Яе таксама абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Узброеных сілаў РФ.

Чытайце таксама:

«Буратам здаецца, што ўдзел у вайне ўзвышае іх да рускіх». Чаму расійскія нацменшасці так ахвотна едуць ваяваць ва Украіну

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку26

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку26

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць