Грамадства

«Санкцыі адчулі на ўласнай скуры». Работнікі «Беларуськалія» расказалі пра сітуацыю на прадпрыемстве

Да нядаўняга часу ААТ «Беларуськалій» было адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных мінеральных угнаенняў. Паводле звестак Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, «Беларуськалій» вырабляў пятую частку сусветнага аб'ёму калійных угнаенняў. Але пачалі дзейнічаць санкцыі, і вытворчасць спынілася ў прамым сэнсе слова.

«Медыя-Палессе» пагутарыла з людзьмі, якія працуюць у Салігорску. Вось што яны кажуць.

«Камбінат стаіць, шмат людзей адпраўленыя ў адпачынкі або працуюць, але не на поўны тыдзень. Кіраўніцтва пераконвае рабацяг перспектывамі пра будаўніцтва партовага тэрмінала ў Расіі. Але мы разумеем, што такія рэчы будуюцца, але не так хутка, як камусьці хацелася б…» — расказвае Уладзімір.

Аляксандр: «Адгрузкі няма зусім. Была спроба адпраўляць прадукцыю не спецыяльнымі вагонамі, як было раней, а ў кантэйнерах. Але нешта ў іх не вельмі з гэтым пайшла справа. Начальства прыдумала планавы рамонт. Кажуць, што час прыйшоў. Але ўсе разумеюць, што спыняць увесь камбінат на рамонт ніхто б не стаў, калі б быў збыт».

Сяргей: «Санкцыі працуюць, адназначна. Мы ўжо адчулі гэта на ўласнай скуры. Асабіста я сур'ёзна задумаўся пра змену працы, шукаю нармальнае месца. Перспектыва заставацца ў Салігорску зусім не вясёлкавая. Не будзе збыту — не будзе заробкаў. А ў мяне сям'я, я адказны за іх».

Міхаіл: «Паходу, нічога добрага ў бліжэйшы час у Салігорску не будзе. Камбінат стаіць. Дзесьці вядзецца рамонт, а дзесьці проста ілюзія дзейнасці. Зразумела, што тупа верыць абяцанням пра светлую будучыню не атрымаецца — падаюць зарплаты, і гэта вельмі хутка адаб'ецца на дабрабыце работнікаў камбіната. Галодным і за грошы ніхто ў забой не спусціцца. Я так думаю».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі12

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць