Грамадства55

Расследаванне: «Справа траўматолагаў» дапамагла бізнэсу сяброўкі сям'і Лукашэнкі

Вясной пасля гучнай «справы траўматолагаў» беларускія ўлады забаранілі дзяржаўным бальніцам праводзіць платныя аперацыі па замене каленных ды тазасцегнавых суставаў. І без таго велізарныя чэргі пацыентаў расцягнуліся на гады. Адзінай прыватнай клінікай, якая мае дазвол праводзіць падобныя аперацыі, засталася клініка «Мерсі». Замяніць сустаў у клініцы каштуе нашмат даражэй, чым гэты было ў дзяржаўных бальніцах.

Клініка «Мерсі». Фота: Yandex.by

Людміла Няронская, чыя клініка «Мерсі» стала манапалістам на беларускім рынку эндапратэзавання, мае цесныя сувязі з сям'ёй Віктара Лукашэнкі. Гэта высветлілі журналісты «Беларускага расследавальнага цэнтра» (БРЦ).

Вывучыўшы базу пералётаў ад «Кіберпартызанаў», яны даведаліся: падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ у 2019 годзе Людміла Няронская і жонка Віктара Лукашэнкі Лілія разам з дзецьмі таксама адправіліся ў Дубай. А назад у Мінск яны вярталіся ўжо на адным бізнэс-джэце з Віктарам Лукашэнкам і супрацоўнікам Службы бяспекі Валерыем Дзенісюком.

Акрамя гэтага, дзеці Няронскай і Ліліі Лукашэнкі разам вучацца ў мінскай гімназіі №16. А старэйшая дачка Ліліі і Віктара Лукашэнкі Вікторыя летам 2021 года выйшла замуж за Дзмітрыя Дзятлава, які праходзіў пераддыпломную практыку на прадпрыемстве «Захадтрансэкспедыцыя», дзе дырэктарам з'яўлялася таксама Людміла Няронская.

Клініка «Мерсі», доля ў якой належыць Няронскай, адзіная ў Беларусі працягвае ставіць імпартныя пратэзы. Дзяржаўныя клінікі спынілі такія аперацыі пасля гучнай «справы траўматолагаў», па выніках якой у красавіку гэтага года былі затрыманыя 35 чалавек, медустановы падвергліся пазапланавым праверкам, а ў некаторых нават прыпынілі ліцэнзіі.

У «Мерсі» імпартныя суставы ставяць па цэнах ў тры разы вышэйшых, чым у дзяржаўных бальніцах: з пацыентаў у прыватнай клініцы бяруць да 8000 даляраў.

Муж сястры Алексіна Алег Герасім актыўна развівае яшчэ адзін медыцынскі бізнэс, цэнтр «Неа», высветліў Беларускі расследавальны цэнтр.

Першая клініка адкрылася некалькі гадоў таму ў Мінску. Прапануюць у ёй фізіятэрапію, мануальную тэрапію, іголкаўколванне, кансультацыі спецыялістаў.

Другую клініку «Неа» нядаўна пабудавалі каля лечкамісіі ў Ждановічах пад Мінскам на месцы былой гразелячэбніцы.

З восені гэтага года ў новай клініцы плануюць праводзіць аперацыі з артраскопам на суставах, у прыватнасці такія працэдуры, як рэканструкцыя сустаўнага храстка і пашкоджанага меніска.

Абедзве клінікі належаць прыватнай кампаніі «Неанафта», якой разам з Алегам Герасімам валодаюць Лідзія Ушакова і Алег Пятроў. Як высветлілі журналісты БРЦ, Ушакова і Пятроў — былыя супрацоўнікі кампаній алігархаў Алексіна і Вараб'я.

Каментары5

  • кудзеснік
    12.07.2022
    А я вось думаю, што траўматолагі бралі на лапу. І мы ўсе гэта ведаем. Проста саромеемся, бо хто нас лячыць будзе. 
    Але бралі. І ад пастаўшчыкоў эндапратэзаў бралі. А камерцыйная кліінка - якая б не была - там ўсё празрыста. 
    Слухайце, толькі мінздраў не змог бы зрабіць пастаўкі пратэзаў настолькі бруднымі, як яны ёсць. Рыла ў пуху у нашых дактароў. 
    Таму траўмалогагі і трансплантолагі у 2020 рэзка асуждалі ўсіх праціўнікаў свайго прэзідэнта. Хай пасядзяць. 
  • кудзеснік
    12.07.2022
    Жар, Да бралі яны хабары. Слухайце. Бюджэтная установа. Непразрыстая чарга, калі адпраўлялі пацыента ў фірму купляць сабе эндапратэз, які фірма аддавала артапеду. Разам з канвертам.  
    Прынамсі. Усе загадчыкі аддзяленняў ездзілі на дарагіх машынах, несуразмерных іх заробкам. 
  • хеўра
    12.07.2022
    дык гэта даўно вядома што сямейка і набліжаныя кланы з’яўляюцца выгадаатрымальнікамі ў кожнай сферы. вось такі лукашыцкі алігархат

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць