Свет11

Financial Times: Заснавальнік Alibaba з'ехаў з Кітая

Заснавальнік кампаніі Alibaba, мільярдэр Джэк Ма пакінуў Кітай і ўжо амаль паўгода жыве ў Токіа. Пра гэта паведаміла газета Financial Times са спасылкай на словы крыніц, знаёмых з месцазнаходжаннем некалі самага багатага бізнэсмена Кітая.

Джэк Ма. Фота: AP Photo/Firdia Lisnawati, File

Газета падкрэсліла, што Джэк Ма з'ехаў з Кітая «на фоне ціску Пекіна на тэхналагічны сектар краіны і яе самых уплывовых бізнэсоўцаў». Са слоў крыніц, Ма з'ехаў у Японію разам з сям'ёй, асабістым кухарам і аховай.

Financial Times піша, што бізнэсмен трымаецца ў цені, наведвае прыватныя клубы ў Токіа, «стаў гарачым калекцыянерам» і пачаў маляваць акварэллю, «каб прабавіць час». Па звестках газеты, Ма наведвае гарачыя крыніцы і гарналыжныя курорты ў межах Токіа, а таксама рэгулярна ездзіць у ЗША і Ізраіль.

Джэк Ма практычна перастаў з'яўляцца на публіцы пасля таго, як у кастрычніку 2020 года, выступаючы на канферэнцыі ў Шанхаі, раскрытыкаваў кітайскіх рэгулятараў і абвінаваціў дзяржаўныя банкі ў «менталітэце ламбарда». Пасля гэтага кітайскія фінансавыя рэгулятары выклікалі Ма на размову.

Праз месяц бізнэсмен у апошні момант адклаў выхад на біржу сваёй фінтэх-кампаніі Ant Group. А ў 2021 годзе ўлады Кітая аштрафавалі Alibaba на рэкордныя для краіны 2,8 мільярда даляраў за парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Каментары1

  • верх цынізму
    30.11.2022
    Камунізм усюды аднолькавы: адабраць і падзяліць.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром18

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць