Міністр адукацыі расказаў пра тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў 2023 годзе
Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць з 14 па 21 мая, піша «Звязда».

Паводле яго слоў, у лютым — сакавіку 2023 года пройдуць універсітэцкія і рэспубліканскія этапы прадметных алімпіяд, пераможцы якіх атрымаюць права на залічэнне ў ВНУ без іспытаў. Адпаведна, у гэты часавы перыяд будзе праведзена іх залічэнне ў ВНУ.
Далей з 14 па 21 мая, да заканчэння навучальнага года, пройдуць цэнтралізаваныя экзамены. Да 12 чэрвеня — залічэнне на мэтавую форму падрыхтоўкі.
«Чаму гэта так важна? Мінулая ўступная кампанія паказала: калі адначасова ідзе прыём дакументаў на мэтавую форму падрыхтоўкі і на бюджэтныя месцы… Калі малады чалавек бачыў, што ў яго дастатковая колькасць балаў для паступлення на бюджэт, ён мог забраць дакументы з мэтавай формы падрыхтоўкі і перайсці на звычайнае навучанне», — растлумачыў міністр. З улікам прапанаваных тэрмінаў правядзення ўступнай кампаніі выбар мэтавай формы падрыхтоўкі будзе больш усвядомленым.
Неабавязковы экзамен у форме цэнтралізаванага тэсціравання, які патрэбны выпускнікам для паступлення ў профільную ВНУ, можна будзе здаць пасля 12 чэрвеня. Далей залічэнне ў ВНУ пройдзе ў тыя ж тэрміны, што і ў мінулым годзе.
Пасля сканчэння адзінаццаці класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары