Грамадства33

«Маці перадае мне закаткі». Беларусы ў эміграцыі дзеляцца, якія падарункі папрасілі з радзімы

Беларусы, якія цяпер за мяжой, расказалі, што чакаюць у падарунак з радзімы. «Гэта немагчыма замяніць рэчамі ці смакоццем. Усё паблякла і стала пластмасавым…»

Закаткі і цацкі на елку

Дзяўчына, якая з'ехала з Мінска, кажа, што са сваім найлепшым сябрам украінцам чакае навінаў, якія падкажуць, што 2023 год яны сустрэнуць дома — у бяспецы і сярод блізкіх.

«Калі ж не ў глабальным сэнсе казаць, то маці мне перадае розныя закаткі і на Новы год у тым ліку. Ведаю, што мне нарабілі іх вельмі шмат, і я іх дужа чакаю. Яны перадаюць дабрыню і цеплыню маці. Яе не бачыла больш за год. Закаткі — гэта сямейнае, хатняе. А калі ўлічыць цэны на чужыне, то закаткі дужа прыдаюцца», — дзеліцца дзяўчына.

Матчыны закаткі з радзімы. Фота: архіў гераіні публікацыі

Яна дадае, што маці нядаўна перадала ёй цацкі на навагоднюю елку, якімі ў сям'і ўпрыгожваюць святочнае дрэва шмат год.

«Калі я іх убачыла, то расплакалася, бо яны нагадваюць мне пра маё дзяцінства і матчыну любоў да мяне. Я расчулілася дужа».

Беларускія кнігі, цукеркі і касметыка

Беларускія кнігі чакаюць з радзімы нямала беларусаў.

«Гэта для мяне найлепшы падарунак. У мяне заўсёды мара была — мець сваю бібліятэку менавіта з папяровымі кнігамі. Дома я іх збірала паціху, тут працягваю, бо спадзяюся вярнуцца», — адзначае беларуска ў Літве.

Адна з самых дарагіх для дзяўчыны кніг яе бібліятэкі. Фота: асабісты архіў.

Акрамя кніг, дзяўчына просіць перадаць ёй камунаркаўскія цукеркі і беларускую касметыку для ванны.

«Мне не падабаюцца літоўскія цукеркі, а беларуская касметыка з цягам часу становіцца значна лепшай. Мне імпануе, як шмат з'явілася пакункаў з касметыкай па-беларуску і з беларускім каларытам. Усё гэта напамінае мне пра родную старонку».

Яшчэ адзін суразмоўца кажа, што просіць прывесці кнігі толькі на роднай мове — паэзію, прозу класікаў, кнігі па гісторыі Беларусі.

«Вельмі хочацца падтрымліваць беларускіх выдаўцоў, а не рэжым», — заўважае ён.

«Беларускія кнігі сёння — гэта пена на хвалі адраджэння,

— тлумачыць з гумарам мужчына, а далей сур’ёзна даводзіць: —Гэта мой скарб, у мяне даволі вялікая бібліятэка беларускіх кніг, для сябе і сяброў у Вільні. Іх не проста набываць, збіраю як магу і даю пачытаць сябрам. Асабліва кнігі па гісторыі. У апошняе дзесяцігоддзе зʼявілася шмат новай інфармацыі, даследаванняў».

Кнігазбор мужчыны. Фота: асабісты архіў

Паводле яго, папяровыя выданні — гэта ўсё ж іншае ўспрыманне.

«Так, электронныя кнігі — гэта экалагічна, але друкаваныя выданні дазваляюць рабіць пазнакі, і потым на фізічным узроўні гэта ж іншыя эмоцыі — дакранацца да старонак і перагортваць іх, вяртацца назад, каб перачытаць… Гэта ўсё пра кайф», — падсумоўвае мужчына.

Усё засталося ў мінулым жыцці, а смакоццем тое не заменіш

Адна з апытаных жанчын піша, што нічога не чакае з радзімы і з цеплынёю апісвае 2021 год, калі яна была разам з сямʼёю.

Па яе словах, гэты год быў апошнім у яе мінулым жыцці, які яна пражыла ў Беларусі ў родным доме з дзецьмі і сустрэла яго з мамай, якая памерла два тыдні таму і з якой не выпала развітацца. У мінулых засталіся сустрэчы з сябрамі, сяброўкамі і каханым чалавекам.

На радзіме ў жанчыны засталіся двое дарослых дзяцей.

«Мне, экстрэмістцы, назад нельга, — піша жанчына. — Невядома, калі мы сустрэнемся і ці збяромся мы ў адчувальна цялеснай рэальнасці.

Гэта немагчыма замяніць рэчамі ці смакоццем. Усё паблякла і стала пластмасавым… Я нічога не прасіла прывезці, хаця была такая магчымасць, калі перадавала лісты для палітвязняў».

Напрыканцы яна адзначае, што мама загадзя паспела перадаць шкарпэткі ўнукам і беларускі шакалад.

«Гэта былі апошнія ейныя вітанні, цеплыня і клопат. Яны адчуваюцца нават цяпер, калі яе ўжо няма. І цяпер усё беларускае — і фатаграфіі, і ўспаміны — усё выклікае пачуццё папялішча. Засталося толькі пачуццё абавязку перад дзецьмі, але я яго дапаўняю тут: купляю смачнае і прыгожае, але ўсё — з гэтага новага свету, такога бяспечнага, рацыянальнага, практычнага, зручнага, але чужога…»

Вышыванка і паясок ручной работы

Суразмоўца, які цяпер у Польшчы, кажа, што рэдка штосьці просіць — у Польшчы ўсяго ўдосталь.

«Прасілі толькі перадаць вышыванку і паясок ручной работы — дачцэ на выступленне ў школу, калі ўкраінцаў і беларусаў папрасілі прыйсці на свята ў нацыянальных касцюмах», — падзяліўся ён.

«Проста сумуем па радзіме, а яе не прывязеш, — прызнаецца. — Не хапае прайсціся па лесе побач са сваёй дачай, па вячэрнім Мінску. Абняць родных».

Кожнаму, хто едзе ў Беларусь, вярнуцца адтуль

Беларусы з радзімы чакаюць у падарункавых пакунках згушчонку, зефір, крэкер «Марыя», цыгарэты з капсулай, халву ў шакаладзе.

«Халва ў шакаладзе — гэта настальжы па студэнцтве і працы. Часам з распушчальнай кавай вельмі яе хочацца. А тут купляю літоўскую з разынкамі. Вельмі смачная», — тлумачыць беларус з Польшчы.

«Кожнаму, хто едзе, жадаю аднаго — прывезці назад самога сябе», — звяртае ўвагу на важнае іншы суразмоўца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«У тых, хто застаўся ў Беларусі, свая ізаляцыя. У тых, хто з'ехаў — свая». Лекар-псіхіятр — пра эміграцыю, інтэграцыю і самаідэнтыфікацыю

Цуд на Каляды. Беларусы сабралі грошы на падарункі 184 дзецям палітвязняў

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

Каментары3

  • Вася
    29.12.2022
    Господи, какой кринж с этими "закатками"
  • Б
    29.12.2022
    Вася, ну, можа, вы ня елі МЕНАВІТА ТАКІЯ закаткі. Можа, там чалавек рэальна смачна гатуе, чаго крынж адразу?
  • Сергей77
    29.12.2022
    Откуда горчица Камако и виталюровская кукуруза в Польше? Маимины закатки?

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў2

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане3

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне3

«Кіберпанк у Астане». У Казахстане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна1

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў2

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць