Эканоміка99

Куды ўкласці свабодныя 10 тысяч даляраў? Адказваюць эканамісты і прадпрымальнік

«Наша Ніва» пацікавілася ў экспертаў, што рабіць тым, хто мае 10 тысяч даляраў і гатовы іх інвеставаць.

«У сваю справу — у галіне малога сэрвіснага бізнэсу ці гандлю»

Эканаміст Уладзімір Кавалкін лічыць, што 10 тысяч даляраў — не тая сума, інвестуючы якую, можна разлічваць на пасіўны даход. Таму тым, хто мае свабодныя 10 000$ і гатовы іх у нешта ўкласці, эканаміст прапануе наступныя варыянты. 

Фота: Petitions.by

1) Патраціць грошы на адукацыю і здароўе. На думку Кавалкіна, дадатковая адукацыя дазволіць вам зарабляць больш, а добрае здароўе дапаможа менш выдаткоўваць на медыцыну ў будучым.

2) Для тых, хто гатовы інвеставаць у сваю справу, ён раіць глядзець у бок малога сэрвіснага бізнэсу ці гандлю. Эканаміст адзначае, што сектар рамонту і аднаўлення заўжды расце, калі падаюць рэальныя заробкі ў краіне. Апроч аказання паслуг, ён прапануе паспрабаваць укласці грошы ў гандаль дэфіцытнымі таварамі.

3) Іншым варыянтам, куды можна інвеставаць свабодныя 10 тысяч даляраў, Кавалкін называе выдаткі на міграцыю ў іншую краіну з больш высокімі заробкамі.

«Адкрыць дэпазіт у замежнай валюце»

Эканамістка Настасся Лузгіна таксама называе тры варыянты, куды можна ўкласці свабодную «дзясятку».

Фота: асабісты архіў

1) Адкрыць дэпазіт у замежнай валюце. 

2) Купіць аблігацыі ў нацыянальнай валюце.

3) Укласці свабодныя грошы ў токены, якія выпускаюць беларускія кампаніі. Іх можна набыць на Finstore як у нацыянальнай, так і ў замежнай валюце.

«Калі мы кажам пра Finstore, то токены — гэта ў прынцыпе тыя ж самыя аблігацыі, толькі з больш простым механізмам рэгістрацыі і магчымасцю набыцця за замежную валюту, бо звычайныя аблігацыі ў Беларусі прадаюцца толькі за рублі.

Але калі мы кажам пра токены, то разам з павышэннем даходу павышаецца рызыка. Той жа Мінфін кажа, што патрабаванні для выпуску токенаў больш слабыя ў параўнанні са звычайнымі аблігацыямі. Вядомы выпадкі, калі кампанія ўжо не мае права выпускаць звычайныя аблігацыі, але працягвае выпуск токенаў на Finstore. І хоць выпадкаў масавых банкруцтваў не было, праблемы з выплатамі як на звычайным рынку аблігацый, так і на Finstore мелі месца быць», — кажа эканамістка. 

Што датычыць прыбытковасці, то менавіта аперацыі з токенамі найбольш выгадныя. Працэнтныя стаўкі ў замежных валютах часам нават перавышаюць адзнаку ў 10%. 

З улікам бягучай сітуацыі ў краіне і рэгіёне, лепей за ўсё прыглядацца да кароткатэрміновых інвестыцый, каб мець магчымасць хутка змяніць інвестыцыйную стратэгію.

«Перавядзіце частку зберажэнняў за мяжу»

Эканаміст Алесь Аляхновіч лічыць, што ў цяперашніх умовах у Беларусі, магчыма, лепш нічога дадаткова не зарабіць, чым страціць свае накапленні.

Фота: фэйсбук Аляхновіча

Таму дае некалькі базавых парад, як захаваць грошы. 

1) Не трымаць зберажэнні ў адной валюце, а размеркаваць, прынамсі, частку сваіх зберажэнняў, у такія міжнародна-канвертоўныя валюты, як даляр ЗША, еўра, брытанскі фунт, швейцарскі франк. 

2) Не трымаць усе зберажэнні ў адным фінансавым інструменце. Паспрабуйце дыверсіфікаваць грошы, бо ў залежнасці ад падзей у Беларусі і рэгіёне частка з гэтых інструментаў можа стаць неліквіднай альбо замарожанай. 

«Напрыклад, калі раптам рэжыму будзе не хапаць валюты, на нейкі час (або назаўсёды) ён можа замарозіць (або адабраць) валютныя дэпазіты ў людзей», — мяркуе эксперт.

3) Перавесці частку сваіх зберажэнняў за мяжу, каб гэтая частка не залежала ад сітуацыі ў Беларусі. А калі вам прыйдзецца хутка з’язджаць, у вас будзе «падушка бяспекі» ў іншай краіне.

«У дзве кучкі — і пад ложак або ў банк»

Прадпрымальнік і блогер Аляксандр Кныровіч раіць у бягучых умовах нікуды не інвеставаць у Беларусі.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі наша краіна праз тры месяцы, тыдзень ці тры дні можа паўнавартасна ўступіць у вайну. Разуменне гэтага мусіць быць галоўным фактарам, які павінен уплываць на інвестыцыйныя паводзіны людзей», — лічыць прадпрымальнік. 

Ва ўмовах шалёнай турбулентнасці замест укладання грошай у нейкі бізнэс, куплю акцый ці аблігацый Кныровіч раіць іх проста захаваць. 

«Цяпер у першую чаргу павінна быць не імкненне зарабіць грошы, а жаданне іх зберагчы», — заўважае ён. І называе два простыя шляхі.

1) Падзяліць грошы ў прапорцыі 50/50 на еўра і даляры ЗША і пакласці іх пад ложак.

2) Тым, у каго ёсць схільнасць рызыкаваць, Кныровіч раіць пакласці грошы на валютныя дэпазіты ў банк.

«Нейкіх замарозак і блакаванняў валютных сродкаў пакуль не прадбачыцца, як бы мы ні ставіліся да беларускіх банкаў. Валюты ў краіне болей чым дастаткова, таму нейкія метады накшталт блакіроўкі валютных рахункаў пакуль не прагназуюцца.

А вось інвеставаць грошы ў нейкія рызыкоўныя доўгатэрміновыя ўкладанні цяпер дакладна не варта», — лічыць Аляксандр Кныровіч.

Чытайце таксама: 

У 2022 годзе фізасобы прадалі больш валюты, чым купілі  

У Беларусі значна часцей сталі знаходзіць падробленыя даляры

Каментары9

  • Уладзь
    30.01.2023
    50% - золата
    50% - срэбра
  • Д
    30.01.2023
    Лузгина это ябатька с советами уровня бт.
    Зачем вообще таких как она публиковать, ведь ясно что топит за инвестиции в режим и оккупацию.
  • 1
    30.01.2023
    "Свабодная дзясятка")))) тысяч даляраў))))) Вы аб чым?)))

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць