Грамадства99

Стваральніцы каталогаў беларускіх строяў патрэбна дапамога для змагання з цяжкай хваробай

Воля Дземка — мінчанка, якая жыве ў ЗША. Яна стварыла фолк-гурт, зняла фільм пра народныя беларускія песні, за 10 гадоў сабрала цудоўную калекцыю народнага адзення. Апошнія некалькі гадоў Воля змагаецца з рэдкім імунным захворваннем і цяпер мае моцную патрэбу ў падтрымцы, піша CityDog.io.

Хто такая Воля Дземка

Воля Дземка вырасла ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці: навучальны год з гурткамі, мастацкай і музычнай школай, лета — у вёсцы ў бабулі на Палессі.

У 17 гадоў дзяўчына выпадкова трапіла ў Чырвоны касцёл на канцэрт культавага фолк-гурта «Гуда». Гэты выпадак змяніў яе жыццё — Воля закахалася ў беларускі фальклор.

Пасля эміграцыі ў ЗША Воля вывучылася на прадзюсарку, а ў якасці навучальнага задання зрабіла фільм пра беларускі фальклор для англамоўнага гледача. Сцэнар фільма «Песні старой Еўропы» адразу пісаўся па-ангельску. Грошы на здымкі дзяўчына збірала з дапамогай краўдфандынгу, а яшчэ ўзяла крэдыт — і проста выплочвала яго са сваіх зберажэнняў.

І самы прыгожы твор Волі — цудоўныя каталогі беларускіх строяў.

Першую кашулю дзяўчына знайшла на eBay, яшчэ адну — на барахолцы, потым спадніцу, затым фартух — за дзесяць гадоў Воля сабрала больш за 80 адзінак адзення. Пасля выхаду каталогаў (іх, дарэчы, можна купіць і ў Мінску) наша гераіня часта атрымлівае паведамленні пра тое, што хтосьці знайшоў убор сваёй бабулі і зараз яго беражліва захоўвае. Яна прызнаецца, што такі фідбэк яе вельмі падтрымлівае і натхняе.

Што здарылася з Воляй?

Вось што распавялі CityDog.io сябры Волі: «Тры гады таму Волі быў пастаўлены дыягназ вельмі рэдкага імуннага захворвання. Хвароба не адступае, рэмісія не прыйшла, а стан пагаршаецца. Ёсць працэдуры, якія не пакрываюцца страхоўкай. На гэта і быў арганізаваны збор.

Просім вас падтрымаць нашу сапраўдную самаадданую беларусачку, якая заўсёды спяшаецца дапамагчы іншым і робіць усё для дапамогі беларускім пратэстоўцам са сферы культуры, дапамагае ўкраінскай суполцы і ўвесь час падтрымлівае ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу, магчымымі ёй спосабамі».

Як дапамагчы Волі?

Збор у падтрымку Волі быў арганізаваны яшчэ ў траўні мінулага года. Цяпер дзяўчына праходзіць хіміятэрапію, і дапамога актуальная як ніколі.

На сёння да канца збору не хапае каля 3 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

«Людзі ў эміграцыі». Як бы называліся беларускія кнігі, калі б іх напісалі цяпер

«Беларусы — это русские со знаком качества» і «Беларусь — часть «русского мира»». Хто прыдумаў такую лухту і бздуру?

Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

«Неглюбскую кашулю выкупіла на eBay». Паглядзіце, якую неверагодную калекцыю народных строяў сабрала беларуска ў Сіэтле

Каментары9

  • Максим Дизайнер
    12.01.2023
    Здоровья тебе, Оленька, и сил пережить эти испытания.
  • Пфайзэр
    12.01.2023
    Алесік, антываксер вы наш! Супайцеся ўжо на конт прышчэпак і іх наступстваў. 21 стагоддзе, а вы верыце ў нейкія змовы.
  • Валеры
    12.01.2023
    Алесік, дыягназ ёй паставілі раней, чым пачалася пандэмія

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць