Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму
Амерыканскія вучоныя нядаўна распрацавалі новы метад, каб візуальна сачыць за людзьмі выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Шэсць гадоў таму беларусы прапаноўвалі з дапамогай WiFi аддалена прыглядваць за пажылымі людзьмі. Што гэта быў за праект і што з ім цяпер?
Фота: vecteezy
Што вынайшлі беларускія навукоўцы
У 2017 годзе суполка беларускіх навукоўцаў прапанавала на конкурс SciHackathon праект пад назвай Mawimbi. У прэзентацыі ён быў названы «WiFi-дыягностыка жыццёва важных функцый чалавека».
Распрацоўшчыкі прапаноўвалі выкарыстоўваць тэхнічныя асаблівасці сігналу WiFi, каб аддалена прыглядаць за пажылымі людзьмі. Яны браліся стварыць адпаведную сістэму збірання фізіялагічных даных з дапамогай WiFi-сігналу.
Іх довады абапіраліся на тое, што ўсе фізічныя аб’екты, у тым ліку чалавек, адбіваюць радыёсігналы, што дазваляе вызначаць адлегласць да іншых аб’ектаў, іх хуткасць і геаметрычныя параметры.
Фізічныя аб’екты адбіваюць радыёсігналы. Скрыншот з прэзентацыі праекта Mawimbi
Вучоныя даказвалі, што выкарыстоўваючы дадатковыя антэны і спецыяльныя алгарытмы апрацоўкі адбітага сігналу, можна дэтэктаваць асобныя элементы цела, а таксама сачыць за фізіялагічнымі параметрамі чалавека: сэрцабіццем, дыханнем і нават эмоцыямі ды рухамі пальцаў над клавіятурай.
Эксперымент беларускіх навукоўцаў: WiFi-сігналы могуць распазнаваць, дзе што знаходзіцца ў арганізме. Скрыншот з прэзентацыі праекту Mawimbi
«Калі чалавек ішоў паміж двума камп'ютарамі з WiFi, усталяванымі ў розных баках офісу, ясна ідэнтыфікаваліся яго ўнікальныя рухі, — згадвае эксперыменты калег навуковы куратар праекта навуковец Сяргей Бесараб. — Мы тады жартавалі, што вось, знайшлі дадатковы біяметрычны паказчык, па якім можна адчыняць дзверы ў кватэру: «хатні роўтэр ідэнтыфікуе гаспадара».
Адзін з распрацоўшчыкаў «мабільнага спектрометра для вызначэння наркатычных рэчываў у арганізме чалавека» фізік Андрэй Андрэеўскі (злева). Побач Сяргей Бесараб. Фота: devby.io
Праект Mawimbi ў фінал конкурсу SciHackathon не прайшоў, бо журы палічыла больш перспектыўнымі медычныя праекты.
Першае месца дасталася камандзе lab-in-fiber, якая бралася распрацаваць мабільны спектрометр для вызначэння наркатычных рэчываў у арганізме чалавека.
Што прыдумалі амерыканскія навукоўцы
Каманда навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана заявіла, што вынайшла новы метад выяўлення трохмернай формы і руху чалавечых цел, выкарыстоўваючы толькі WiFi-роўтары.
Ім удалося стварыць новую сістэму сачэння, якая выключна пры дапамозе WiFi можа адлюстроўваць адразу некалькіх чалавек у фармаце сапраўдных трохмерных выяў.
Камп'ютарнае бачанне і распазнаванне выяў пры дапамозе Wifi разам з праграмай DensePose. Фота: візуальны прыклад з даследавання Універсітэта Карнегі — Мелана, arxiv.org/abs/2301.00250
Навукоўцы выкарыстоўвалі DensePose — сістэму для адлюстравання ўсіх пікселяў на паверхні чалавечага цела па фатаграфіях. Затым у ход пайшла наваствораная нейрасетка, здольная супастаўляць сігналы WiFi-роўтара з каардынатамі чалавека.
Сяргей Бесараб звяртае ўвагу на тое, што даследаванні амерыканскіх калег падобныя на тыя, якімі займаліся беларускія навукоўцы і якія засталіся не ўкаранёнымі.
«Тады не знайшлося тых, хто палічыў бы гэты праект перспектыўным і падтрымаў яго. Няма ж прарокаў у сваёй Айчыне», — адрэагаваў ён на публікацыю ў «Нашай Ніве» пра вынаходніцтва навукоўцаў з Універсітэта Карнегі — Мелана.
Распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў цікавіліся замежныя кампаніі
Пра падзеі, звязаныя з праектам Mawimbi, Сяргей Бесараб згадвае з настальгіяй. Ён кажа, што тады ў Парку высокіх тэхналогій быў праведзены першы ў Беларусі «Навуковы хакатон». Пакуль ён застаецца першым і адзіным.
Форум быў задуманы, каб абʼяднаць сферу IT і навукоўцаў краіны для распрацоўкі інавацыйных, карысных і важкіх рашэнняў у розных галінах жыцця. Тады і быў абвешчаны конкурс SciHackathon.
Яго ўдзельнікам падрыхтавалі 16 навуковых задач у сферах генетыкі, фармакагенетыкі, хіміі, батанікі, медыцыны і іншых кірунках. На конкурс запрасілі дызайнераў, праграмістаў, распрацоўшчыкаў мабільных праграм, інжынераў і спецыялістаў па UX.
Удзельнікі «Навуковага хакатона». Фота: devby.io
Паводле Сяргея Бесараба, некаторымі распрацоўкамі цікавіліся замежныя кампаніі.
Напрыклад, на мультыспектральную наладу для смартфона (праект HyperEye) звярнуў увагу Huawei.
Прыглянуўся ён замежнікам як магчымы варыянт для сэнсараў іх мабільных дэвайсаў. На прэзентацыі ўдзельнікі дэманстравалі як з дапамогай мабільнага тэлефона можна вымяраць артэрыяльны ціск па змяненні інтэнсіўнасці колеру скуры (фіксацыя т. з. «пульсавай хвалі»).
Пазней HyperEye стаў паўфіналістам конкурсу Huawei Innovation Contest 2019, але не было грошай ехаць на спаборніцтва.
Яшчэ адзін праект Mimicа прайшоў у фінал конкурсу Intercontinental Startup Battle у Крэмневай даліне ў Сан-Францыска ў 2017 годзе. Прадстаўнікі на спаборніцтва таксама не паехалі з-за недахопу грошай. 20 000 даляраў на дарогу спрабавалі збіраць краундфандзінгам, але таго не ўдалося.
«Адчуў сябе ўнутры Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэта»
Пазней арганізатары «Навуковага хакатона» стварылі пляцоўку SciTech, на якой публікавалі вынікі навуковых прац, дысертацый, даследаванняў, пераказваючы іх простай і зразумелай мовай.
Заяўлялася, што праект абʼядноўвае не толькі вучоных, але і стартапы навуковай тэматыкі. Цяпер сайт праекта не працуе.
Куратарка праекта Алена Палякова і Сяргей Бесараб на «Навуковым хакатоне». Фота: з архіву Сяргея Бесараба
«Унікальнае дзейства, канечне, было. Я на некаторы час адчуў сябе ўнутры Масачусэцкага тэхналагічнага ўніверсітэта ці адным з герояў серыялу «Крэмніевая даліна», — падсумоўвае ён. — Але мінуў час, і ўжо амаль ніякай інфармацыі не знайсці. Пазнікала і шмат апісання праектаў».
Малайцы. Шкада, што паленаваліся і не запатэнтавалі, ці хаця б маглі артыкул зрабіць на канферэнцыю ці хоць у той жа архіў (калі ўжо грошаў зусім не было).
Agasfer
21.02.2023
Сегодня телевизор, холодильник , твой телефон и даже замок в дверь снабжён ViFi - это изобретение ограничивает свободу , а может даёт возможность путём сигнала вызвать инфаркт или инсульт , т.е. использовать как оружие. Такие изобретения опасны и вредны.
перадв км на об
22.02.2023
Адсылка, што цікавілася хуавей - так сабе.
Цяпер чытаюць
Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой
Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік
У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне1111
У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік
У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік
Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11
Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць11
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне1111
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта44
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта4
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры1010
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце88
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце8
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка114114
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка114
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі2020
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў1616
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў16
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай2626
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай26
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася1818
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»2929
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй44
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя77
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7
Каментары