Грамадства1313

У народнае апалчэнне могуць увайсці да 150 тысяч чалавек

Асноўнай задачай народнага апалчэння стане абарона сваёй мясцовасці і забеспячэнне правапарадку сумесна з міліцыяй. Пра гэта распавёў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Фота: БелТА

Паводле разлікаў вайскоўцаў, колькасць народнага апалчэння можа скласці 100 — 150 тысяч чалавек. Але ў Міністэрстве абароны не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць і больш.

«У нас дастаткова мабілізацыйнага рэсурсу, які знаходзіцца на ўліку ў нашых ваенных камісарыятах. Мы правялі праверку і бачым, што яны не ўсе будуць задзейнічаныя па мабілізацыйным плане. Гэта перш за ўсё тыя людзі, якія ўжо навучаныя і ўмеюць валодаць зброяй. Але мы не выключаем, што добраахвотнікамі могуць стаць і тыя людзі, якія не прайшлі вайсковую падрыхтоўку, у тым ліку і жанчыны», — распавёў міністр абароны.

Для добраахвотнікаў прадугледжаныя курсы падрыхтоўкі. «Мы ў кароткі прамежак часу здольныя навучыць людзей. Як пры стварэнні народнага апалчэння, так і да стварэння, у мірны час», — дадаў Віктар Хрэнін.

Каментары13

  • апалчэнне ў галаве
    20.02.2023
    Ізноў? А куда старыя "увашэдшыя" падзяваліся? Раней жа былі ўжо навіны, што набіраюць карычневы рэзерв. І ахвочых сотні тысяч.

    Дарэчы, я ў той час тэлефанаваў у ванкамат і пытаўся, дзе і калі прайсьці навуку карыстання аўтаматам, гранатамётам ды мінамі. Гэта база. На што мне чамусьці сказалі больш туды не тэлефанаваць і ўсе пытанні да мінабароны. НН, паўтарыце эксперымент, калі ласка.
  • фізіягноміка - навука аб рэальнасці
    20.02.2023
    А што ў хрэніна з тварам? Не бачу оптымістычнага настрою. Нешта ён тут макея напамінае.
  • Жыве
    20.02.2023
    В гостях у сказки от лукабатек.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман13

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць