Грамадства1111

Церцель: З пачатку года КДБ затрымаў больш за 10 здраднікаў

Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель у Савеце Рэспублікі, прадстаўляючы законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», піша БелТА.

Фота: БелТА

«КДБ адзначаецца рэзкая актывізацыя ўсіх відаў разведкі спецслужбаў калектыўнага Захаду супраць Рэспублікі Беларусь. Асноўны акцэнт — вербавальная праца ў дачыненні да асоб, якія маюць магчымасць здабывання інфармацыі закрытага характару, вярбоўка супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і служачых дзяржаўнага апарату. З улікам агрэсіўнай дзейнасці замежных спецслужбаў па пранікненні ў сілавыя структуры і дзяржаўны апарат (дарэчы сказаць, з пачатку года КДБ затрымана больш за 10 здраднікаў) і значнай шкоды, якая наносіцца нацыянальным інтарэсам, абстаноўка патрабуе прыняцця комплексных мер па нейтралізацыі гэтых пагроз», — сказаў Церцель.

Ён таксама заявіў, што «праціўнікі плануюць далейшыя захады па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне».

«Планы іх распаўсюджваюцца на перыяд 2024—2025 гадоў. Тут увесь кантэкст звязаны з памкненнем іх да нашых органаў улады і кіравання, да здзяйснення акцый, накіраваных на падрыў стабільнасці ў краіне. Адпаведна, мы дакладваем аб гэтых пагрозах кіраўніку дзяржавы, прапануем выпрацоўку канкрэтных мер, накіраваных, па-першае, на прафілактыку гэтых пагроз, па-другое, — на рэальнае стварэнне механізмаў уздзеяння», — сказаў старшыня КДБ.

«У гэтым плане былі адпрацаваны і ўнесены змены ў шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць КДБ», — падкрэсліў Іван Церцель.

Паводле яго слоў, рэдакцыя арт. 356 КК «Здрада дзяржаве», якая прадугледжвае павышаную адказнасць за здраду дзяржаве службовых асоб з адпаведным становішчам або вайскоўцаў, не ахоплівае ўсе патэнцыйна ўразлівыя катэгорыі служачых дзяржапарату.

«Акрамя гэтага, прапануецца зрабіць больш строгім пакаранне за здраду дзяржаве аж да прымянення выключнай меры — смяротнага пакарання. Гэтая мера, дарэчы, прадугледжаная заканадаўствам ЗША (гэта асобныя штаты), Кітая, Егіпта, Ірана, В'етнама, Сірыі, Туніса, Іарданіі і некаторых іншых дзяржаў. Вышэйшая мера стане сур'ёзным стрымліваючым фактарам для патэнцыйных здраднікаў. Мы трактуем гэтую меру перш за ўсё як прафілактычную, накіраваную на недапушчэнне сур'ёзных злачынстваў супраць дзяржавы», — адзначыў старшыня КДБ.

Каментары11

  • Artyst
    22.02.2023
    Ivan, idzi damoŭ!
  • даведка
    22.02.2023
    Что-то сегодня всю первую половину дня представителям польского меньшинства из власти мерещатся предатели.
  • даведка
    22.02.2023
    Надо полагать, исключительная мера будет приводится в исполнение собственноручно чекистами в СИЗО КГБ.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць