Свет99

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА

Міністэрства абароны Польшчы зняпраўдзіла паведамленні пра прыпыненне перадачы Украіне буйной партыі вайсковай дапамогі праз рашэнне Львоўскай абласной рады абвясціць 2027 год годам Украінскай паўстанцкай арміі (УПА). Пра абвяржэнне 22 кастрычніка паведаміла польскае выданне Fakt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Раней украінскае выданне «Еўрапейская праўда» паведаміла пра нібыта прыпыненне паставак са спасылкай на ананімную крыніцу ва ўкраінскім урадзе. Аднак прэс-сакратар польскага Міністэрства абароны Януш Сеймей заявіў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. 

20 кастрычніка Львоўская абласная рада прыняла рашэнне абвясціць 2027 год годам УПА, а таксама кіраўнікоў гэтага фармавання Рамана Шухевіча і Алега Ольжыча. Гэта выклікала рэзкую крытыку з боку прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падпісаў хадайніцтва аб забароне на ўезд у Шэнгенскую зону на пяць гадоў дэпутату Львоўскай абласной рады Святаславу Шарамеце, які выступіў ініцыятарам гэтай пастановы.

Міністэрства замежных спраў Украіны таксама раскрытыкавала рашэнне Львоўскай абласной рады, заявіўшы, што яно не спрыяе ўкраінска-польскаму дыялогу. У Кіеве адзначылі, што львоўскія дэпутаты прынялі пастанову, не параіўшыся з дыпламатамі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі паведаміў, што прадстаўнікі каманды прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага запэўнілі польскі бок: пастанова не набудзе моцы. Паводле яго слоў, інфармацыю пра адпаведнае рашэнне ўжо выдалілі з сайта Львоўскай абласной рады.

Каментары9

  • Мінак
    22.10.2026
    ну то няхай спачатку перастануць ушаноўваць Армію Краёву ў такім разе, а потым патрабуюць сустрэчных крокаў ад Украіны.
  • Булак-Балаховіч
    22.10.2026
    Мінак, вы хаця б крыху чыталі, што на гэты конт пішуць гісторыкі? Нават украінскія звяртаюць увагу, што паралель АК і УПА неадэкватная. АК не ладзіла такой генацыднай акцыі як УПА на Валыні і не толькі там.
  • Анатоль
    22.10.2026
    Толькі не чытайце колькі беларусаў было ў АК, бо прыйдзецца зноў нешта прыдумляць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць