Грамадства44

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Прапаў амаль год таму — а ніхто і не заўважыў яго знікнення.

Ігар Сяргееў. Фота: Onliner.by

У гэтым годзе быў вынесены прысуд генеральнаму дырэктару Беларускага цэментнага завода. Пра гэта паведаміў старшы пракурор Генеральнай пракуратуры Беларусі Андрэй Федаровічаў.

«Сёлета за карупцыйныя злачынствы да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 607 чалавек, чацвёра з якіх займалі адказныя пасады. За хабарніцтва былі асуджаныя генеральныя дырэктары «Камунаркі», Беларускага цэментнага завода, Гродзенскага мясакамбіната і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы», — заявіў ён.

Пра пераслед кіраўніка цэментнага завода раней не было вядома. Пра каго ідзе гаворка? З 2021 года на чале прадпрыемства быў Ігар Сяргееў. Ён жа ў 2024 годзе быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці.

Калі дакладна знік Сяргееў, незразумела. Гэта адбылося ў канцы 2025 года ці ў самым пачатку 2026 года.

На сайце «Голаса Касцюкоўшчыны» апошняе меркаванне ад яго імені было апублікавана 17 лістапада 2025 года, хоць звычайна Сяргеева там згадвалі штомесяц.

Новы дырэктар з’явіўся на Беларускім цэментным заводзе ў маі 2026 года. Пасаду заняў Яўген Валошчык, які раней быў галоўным тэхнолагам у «Краснасельскбудматэрыялах» — іншым цэментным прадпрыемстве, яно знаходзіцца ў Ваўкавыскім раёне. Агулам жа Валошчык адпрацаваў на тым заводзе больш за 20 гадоў.

Ігару Сяргееву 47 гадоў. Ён усю кар’еру зрабіў у Крычаве, дзе і нарадзіўся. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, трохі папрацаваў у калгасе на радзіме і ў хлебапрыёмным прадпрыемстве, а пасля на доўгі час — з 2003 да 2021 — засеў у «Крычаўцэментшыферы». Там Сяргееў прайшоў шлях ад інспектара службы кантролю да намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях. І адтуль яго перавялі ў Касцюковічы на Беларускі цэментны завод — дырэктарам.

Ігар Сяргееў. З сайта Савета Рэспублікі яго профіль схавалі не пазней за студзень 2026 года. Фота: Sb.by

Агулам у Беларусі ёсць тры цэментныя заводы, аб’яднаныя ў холдынг — у Касцюковічах, у Крычаве і ў Краснасельскім. У кожны з іх дзяржава ўклала сотні мільёнаў даляраў, але яны па-ранейшаму працуюць у мінус, а топ-менеджараў перыядычна саджаюць за карупцыю.

Сяргееў не стаў выключэннем. За атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча (ч. 3. арт. 430 Крымінальнага кодэкса), прадугледжваецца ад 5 да 15 гадоў калоніі. Выглядае, што першасны суд ужо адбыўся. Але невядома, былы сенатар чакае апеляцыю ці ўжо адправіўся ў калонію.

Каментары4

  • Мясніковіч
    22.10.2026
    Так это друзья отца премьера Турчина попросили устроить сына. Турчин знал, что эти люди с советских времен «промышляли». Но дал согласие на назначение.
  • Национал-капиталист Беларуси
    22.10.2026
    Я не открою секрет, если расскажу, что правоохранительная система Беларуси давно работает на заказ. Ещё надо присмотреться на тех, кто спровоцировал на дачу взятки или давал взятку. Там могут торчать уши негласных осведомителей МВД или КГБ.
  • Gorliwy Litwin
    22.10.2026
    Всего в Беларуси есть три цементных завода, объединенные в холдинг — в Костюковичах, в Кричеве и в Красносельском. В каждый из них государство вложило сотни миллионов долларов, но они по-прежнему работают в убыток, а топ-менеджеров периодически сажают за коррупцию. - нацыянальна-феадальная мадэль эканомікі. МанкуртАм ці набрыдзі ў гэтых складаных рытуальных гульнях немагчыма разабрацца, гэтай шчырасьці трэба вучыцца з калыскі і мець 10 пакаленняў шчырых продкаў без набрыдзёвасці і зманкуртаванасці.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць